https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Віншаванні Прэзідэнта


Удзельнікам і гасцям урачыстасцяў Дня беларускага пісьменства.
Паважаныя сябры!

У дзевятнаццаты раз мы адзначаем Дзень беларускага пісьменства.

Сёлета эстафету прымае Віцебскі край, горад Глыбокае. Слаўная сваёй гісторыяй глыбоцкая зямля падаравала свету выдатнага мастака Язэпа Драздовіча, знакамітага тэатральнага дзеяча Ігната Буйніцкага, вядомага авіяканструктара Паўла Сухога.

Асаблівасць сённяшніх урачыстых мерапрыемстваў у тым, што яны праходзяць у Год кнігі і ўносяць сваю лепту ў святкаванне 130-годдзя з дня нараджэння нашых класікаў Янкі Купалы і Якуба Коласа.

Любоў да мастацкага слова і прага да ведаў спрадвеку былі неад`емнай часткай беларускага менталітэту. На пачатку трэцяга тысячагоддзя кніга па-ранейшаму застаецца для нас крыніцай вопыту, натхнення, шчырай любові да роднай зямлі. Менавіта сапраўдны патрыятызм, інтэлект і духоўнасць дапамогуць нам пабудаваць шчаслівую, моцную краіну.

Сардэчна жадаю ўдзельнікам і гасцям свята здароўя, поспехаў у працы і дабрабыту.

Аляксандр Лукашэнка.
Звязда, 1 верасня 2012
 
Дата публикации:01.09.2012
Тематика:Культура, Беларусь
Просмотров:3008
 
Ключевые слова:
Віцебшчына День белорусской письменности Глыбокае
 
 


Комментарии