https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Лукашэнка зацвердзіў справаздачу Нацбанка за 2011 год


Аляксандр Лукашэнка 18 мая падпісаў указ № 234 "Аб зацвярджэнні справаздачы Нацыянальнага банка за 2011 год", паведамляе прэс-служба прэзідэнта.
Гадавая справаздача змяшчае інфармацыю аб дзейнасці Нацыянальнага банка і яго фінансавую справаздачнасць. У ёй адзначаецца, што ў 2011 годзе пры нарастанні адмоўнага сальда гандлёвага балансу і перавышэння на ўнутраным валютным рынку попыту на замежную валюту над яе прапановай стварыўся націск на абменны курс беларускага рубля.

"У такіх умовах Нацыянальны банк перайшоў да рэжыму кіраванага плавання курсу нацыянальнай валюты і пачаў праводзіць жорсткую манетарную палітыку, што прадвызначыла іншую дынаміку кошту кошыка замежных валют і грашова-крэдытных паказчыкаў, чым прагназавалася на 2011 год. Для зніжэння інфляцыйнага націску і стабілізацыі валютнага рынку Нацыянальны банк узмацніў працэнтную і эмісійную палітыку шляхам павышэння стаўкі рэфінансавання і ставак па інструментах рэгулявання ліквіднасці. У выніку банкі павялічылі стаўкі па крэдытах і зноў прыцягнутых рублёвых дэпазітах", — гаворыцца ў справаздачы.

Акрамя таго, адзначаецца ў ім, манетарныя паказчыкі (рублёвая грашовая база, грашовая маса, патрабаванні банкаў да эканомікі) "таксама сфармаваліся на больш высокім адносна прагнозу ўзроўні". Аднак "прынятыя Нацыянальным банкам і ўрадам стабілізацыйныя меры дазволілі да пачатку 2012 года скарэктаваць знешнеэканамічныя дыспрапорцыі, павялічыць золатавалютныя рэзервы, аднавіць стабільную працу валютнага і дэпазітнага рынкаў".

Фінансавая справаздачнасць, паведамляе прэс-служба, адлюстроўвае аперацыі, ажыццёўленыя Нацыянальным банкам у 2011 годзе, і ўключае гадавы бухгалтарскі баланс, справаздачы аб даходах і стратах, аб змяненні капіталу, аб фарміраванні і выкарыстанні фондаў, аб кіраванні долямі (акцыямі) ў статутных фондах іншых арганізацый, аб расходах на ўтрыманне Нацыянальнага банка, аб выкананні каштарысу капітальных укладанняў, аб атрыманым прыбытку і яго размеркаванні. Дакладнасць гадавога бухгалтарскага балансу Нацыянальнага банка, справаздачы аб прыбытках і стратах за 2011 год, а таксама згаданых справаздач пацверджана міжнароднай аўдытарскай кампаніяй — замежным таварыствам з абмежаванай адказнасцю "Эрнст энд Янг".

Сяргей Каралевіч, БелаПАН
Мінск, 18 мая 2012
 
Дата публикации:18.05.2012
Тематика:Бизнес, Беларусь
Просмотров:2368
 
Ключевые слова:
Экономика Финансы
 
 


Комментарии