https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Створана дзяржкамісія па кантролі за ходам падрыхтоўкі і правядзення ўступных экзаменаў у 2012 годзе


Аляксандр Лукашэнка 7 мая падпісаў указ № 223 "Аб арганізацыі ўступнай кампаніі ва ўстановы вышэйшай і сярэдняй спецыяльнай адукацыі ў 2012 годзе".
Як паведаміла прэс-служба прэзідэнта, указам створана дзяржаўная камісія па кантролі за ходам падрыхтоўкі і правядзення ўступных выпрабаванняў ва ўстановах вышэйшай і сярэдняй спецыяльнай адукацыі ў 2012 годзе.

У склад камісіі ўключаны члены Савета Рэспублікі і дэпутаты Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Беларусі, кіраўнікі органаў дзяржкіравання, прадстаўнікі грамадскіх арганізацый і работнікі кантралюючых органаў.

"Камісія заклікана забяспечваць кантроль за падрыхтоўкай і правядзеннем цэнтралізаванага тэставання, іншых форм уступных выпрабаванняў, даваннем абітурыентам роўных магчымасцей пры паступленні ва ўстановы вышэйшай і сярэдняй спецыяльнай адукацыі, прымаць меры па ўстараненні выяўленых парушэнняў нарматыўных прававых актаў, якія рэгулююць арганізацыю і правядзенне прыёму, ажыццяўляць прыём грамадзян па пытаннях падрыхтоўкі і правядзення ўступных выпрабаванняў, а таксама забяспечваць асвятленне працы камісіі ў сродках масавай інфармацыі", — гаворыцца ў паведамленні.

Указ забяспечыць выкананне заканадаўства пры падрыхтоўцы і правядзенні ўступных выпрабаванняў і залічэнні абітурыентаў ва ўстановы вышэйшай і сярэдняй спецыяльнай адукацыі, адзначыла прэс-служба.

Марына Носава, БелаПАН
Мінск, 7 мая 2012
 
Дата публикации:07.05.2012
Тематика:Образование, Беларусь
Просмотров:2141
 
Ключевые слова:
Образование в Беларуси Вступительная кампания
 
 


Комментарии