https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 





Найти
 
 


У Баранавічах узнагародзілі пажарнага, які выратаваў двухгадовае дзіця


Віталь Пераход паспеў падхапіць хлопчыка, які выпаў з акна другога паверха.
Старшыня гарвыканкама Віктар Дзічкоўскі падзякаваў падпалкоўніку за годны ўчынак, прафесіяналізм і пажадаў далейшых поспехаў і прасоўвання па службе.

Раніцай 23 сакавіка Віталь Пераход, выконваючы службовыя абавязкі, апынуўся на вуліцы Гаёвай.

Выпадкова ў акне другога паверха аднаго з дамоў мужчына ўбачыў маленькага хлопчыка, які адкрыў акно і стаў выпаўзаць на вуліцу. Віталь Пераход кінуўся да дома і паспеў падхапіць двухгадовага хлопчыка на рукі.

Як паведамілі ў Баранавіцкім ГРАНС, у Міністэрстве па надзвычайных сітуацыях зараз таксама разглядаецца пытанне аб узнагароджанні Віталя Перахода.

Наша Ніва, 8 красавіка 2012
 
Дата публикации:08.04.2012
Тематика:Новости, Беларусь
Просмотров:2527
 
Ключевые слова:
Баранавічы Служба спасения Происшествия
 
 


Комментарии