https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 





Найти
 
 


Мінск-Масква: "паветраная вайна"


Жыхар Магілёва пра "паветраную вайну" з Расіяй: Гэта ўсё ўладзіцца, гэта не канфлікт — вось з газам было горш.
Расійскія ўлады забаранілі "Белавія" рэйсы ў рэгіёны РФ. Як вы ставіцеся да гэтай "паветранай" вайны паміж Масквой і Мінскам? Хто ў ёй вінаваты? На пытанні адказалі жыхары Магілёва:

"Гэта поўнае трызненне з боку ўладаў Расійскай Федэрацыі. Напэўна, нейкія нелады паміж дзвюма краінамі. Хутчэй за ўсё, гэтае пытанне павінна быць урэгулявана Пуціным ды Лукашэнкам".

"Няўжо вы не ведаеце, хто вінаваты? Мне падаецца, што тут усё зразумела: наш "самазванец". Хто вінаваты? Нелады адбываюцца нейкія, дзеляць нешта. Можа, авіякампаніі, а можа, чаго і паболей".

"Расійская Федэрацыя больш вінаватая. Адмоўна стаўлюся да гэтага моманту. Мы ж — саюзныя дзяржавы і павінны дапамагаць адзін аднаму нават у такіх сітуацыях. Я лічу, што сітуацыя не такая праблемная, каб так не па-сяброўску рабіць".

"Лічу, што вінаватыя алігархі маскоўскія. Вось так яны дыктуюць нешта нашаму Рыгоравічу. Там жа сваволя. Магчыма, я не так разумею, але там жа краіна дурняў".

"Гэта проста бізнес — дзеляць грошы. Гэта хутка скончыцца. Падзеляць свой гаманец, і кожны будзе лятаць куды захоча".

"Гэта ўсё канкурэнцыя. Расійскія авіялініі па аб`ёме і маштабе перавышаюць "Белавія". Такую моцную канкурэнцыю "Белавія" не вытрымаць. Рынак ёсць рынак, я разумею. У Маскве ж вялікія грошы, але ўсё адно я патрыёт: наша ёсць наша".

"Калі б`юцца — абодва вінаватыя. Трэба агульную мову знаходзіць — вось і ўсё. Калі б`юцца — заўжды кепска. Гэта ж свайго роду бойка, а я за мір".

"Асноўная праблема — у вярхах, больш тут я ніякіх праблем не бачу. Гэта кіраўніцтва "Белавія" і "там" не могуць дамовіцца".

"Чаго яны так вырашылі? Усё ж было добра, мы ж сябруем з Расіяй. Відаць, нашы самалёты пустыя лятаюць, мала кліентаў. Гэта ўсё ўладзіцца, гэта не канфлікт. Вось з газам было горш, а гэта без пытанняў вырашыцца".

"Рэспубліка Беларусь — незалежная дзяржава і мае ўласны суверэнітэт. Ён дазваляе лятаць у любыя краіны свету і не залежаць ад нашага расійскага партнёра, але светам кіруюць грошы".

БелаПАН
8 красавіка 2012
 
Дата публикации:08.04.2012
Тематика:Бизнес, Беларусь
Просмотров:2859
 
Ключевые слова:
Авиаперевозки Минск-Москва Белавиа Союзное государство "Воздушная война" Магілёў Соцопрос
 
 


Комментарии