https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 





Найти
 
 


Дар`я Домрачава заняла 6-е месца ў мас-старце і 4-е месца ў змяшанай эстафеце на гонцы чэмпіёнаў у Маскве


Уладальніца залатога і сярэбранага медалёў чэмпіянату свету, двух малых глубосаў Кубка свету ў гэтым годзе беларуская біятланістка Дар`я Домрачава заняла 6-е месца ў мас-старце і 4-е месца ў змяшанай эстафеце на гонцы чэмпіёнаў, якая прайшла 7 красавіка ў Маскве.
У гонцы з масавым стартам на 6,5 км Домрачава паказала вынік 16 хвілін 11,7 секунды, дапусціўшы 6 промахаў на агнявых рубяжах.

Першае месца заняла францужанка Мары Дарэн-Абер (15.36,2; 0 промахаў), другая і трэцяя пазіцыі ў расіянак Вольгі Зайцавай (+ 8,4; 0) і Вольгі Вілухінай (+12,4; 1).

У другім відзе праграмы гонкі чэмпіёнаў — змяшанай эстафеце — Домрачава разам са славенцам Якавам Факам заняла чацвёртае месца (+5,4; 5), уступіўшы ўсяго 0,1 секунды бронзавым прызёрам Дарэн-Абер і яе суайчынніку Мартэну Фуркаду (+5,3; 3). Пераможцы фінка Кайса Мякярайнен і швед Б`ёрн Феры (35.54,9; 1), другімі фінішавалі славачка Анастасія Кузьміна і расіянін Антон Шыпулін (+0,5; 2).

Агульны прызавы фонд гонкі чэмпіёнаў — 2012 складаў 90 тыс. еўра.

Аляксандр Ванковіч, БелаПАН
Мінск, 7 красавіка 2012
 
Дата публикации:07.04.2012
Тематика:Новости, Спорт и Туризм
Просмотров:1965
 
Ключевые слова:
Биатлон Дарья Домрачева Спорт в Беларуси
 
 


Комментарии