https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 





Найти
 
 


МУС: Праваахоўныя органы арганізуюць бяспеку падчас Вялікадня і Радаўніцы


Праваахоўныя органы арганізуюць бяспеку падчас рэлігійных святаў 8, 15 і 24 красавіка, гаворыцца ў паведамленні ўпраўлення інфармацыі і грамадскіх сувязяў МУС Беларусі, распаўсюджаным напярэдадні каталіцкага Вялікадня.
У сувязі са святкаваннем Вялікадня і Радаўніцы асабовы склад органаў унутраных спраў і ўнутраных войскаў акцэнтуе ўвагу на забеспячэнні аховы грамадскага парадку, асабістай, маёмаснай і дарожнай бяспекі.

"У Мінску і іншых гарадах краіны праваахоўнікі прымуць усе неабходныя меры, накіраваныя на папярэджанне злачынстваў і правапарушэнняў", — гаворыцца ў паведамленні УІГС МУС. Месцы правядзення масавых мерапрыемстваў своечасова агледзяць спецыялісты сапёрна-піратэхнічных груп. У асобных выпадках кантрольна-прапускны рэжым будзе ажыццяўляцца з выкарыстаннем стацыянарных і ручных металадэтэктараў.

Акрамя таго, супрацоўнікі органаў унутраных спраў нададуць асаблівую ўвагу кантролю за асобамі, якія стаяць на аператыўных, прафілактычных уліках, а таксама схільнымі да ўчынення супрацьпраўных дзеянняў. Не застануцца без увагі і непаўналетнія.

З улікам павелічэння пасажырапатоку ў выхадныя дні ўзмоцнена ахова грамадскага парадку на аб`ектах транспарту. Супрацоўнікі Дзяржаўтаінспекцыі распрацавалі маршруты аб`ездаў месцаў правядзення мерапрыемстваў і забяспечаць камфортныя ўмовы паркоўкі транспартных сродкаў грамадзян.

Міліцыя будзе працаваць у цесным узаемадзеянні з органамі і падраздзяленнямі па надзвычайных сітуацыях, медыцынскімі ўстановамі, гаррайвыканкамамі, камунальнымі службамі і інш.

Міністэрства ўнутраных спраў нагадвае, што на масавыя мерапрыемствы нельга прыходзіць у нецвярозым стане, браць з сабой колючыя і рэжучыя прадметы, грувасткія рэчы, алкагольныя напоі. МУС просіць грамадзян праяўляць пільнасць (у выпадку выяўлення падазроных прадметаў своечасова інфармаваць аб гэтым найбліжэйшыя нарады), а таксама з разуменнем паставіцца да мер бяспекі і прапускнога рэжыму.

Вячаслаў Будкевіч, БелаПАН
Мінск, 7 красавіка 2012
 
Дата публикации:07.04.2012
Тематика:Новости, Беларусь
Просмотров:2716
 
Ключевые слова:
Правопорядок Пасха Родительский день Радаўніца Вялікдзень
 
 


Комментарии