https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


На фоне станоўчых вынікаў у эканоміцы і грашова-крэдытнай палітыцы ў Беларусі ўжо ёсць магчымасць весці прамую размову з МВФ аб вяртанні да сумеснай праграмы


Такую думку выказала кіраўнік Нацыянальнага банка Надзея Ермакова, каментуючы ў эфіры тэлеканала ОНТ вынікі візіту беларускай дэлегацыі ў Вашынгтон.
Надзея Ермакова, а таксама міністры фінансаў і эканомікі Андрэй Харкавец і Мікалай Снапкоў 18—21 красавіка бралі ўдзел у штогадовым веснавым пасяджэнні Міжнароднага валютнага фонду і Сусветнага банка.

"Самае важнае, што эксперты валютнага фонду ацэньваюць сітуацыю, якая склалася сёння ў Беларусі, як станоўчую. І тыя вынікі, што дасягнуты ў Беларусі і ў эканоміцы, і ў грашова-крэдытнай палітыцы, у стабілізацыі нацыянальнай валюты, яны ацэньваюць як вынік таго, што мы прынялі правільныя меры, у тым ліку і ўлічылі іх рэкамендацыі. І па нашых ацэнках, мы мяркуем, што ў нас ужо ёсць магчымасць весці з валютным фондам прамую размову аб вяртанні да праграмы з Беларуссю", — сказала Ермакова.

6 красавіка Беларусь пакінула пастаянны прадстаўнік Міжнароднага валютнага фонду Наталля Калядзіна, якая займала гэту пасаду апошнія тры гады.

Калядзіна прыехала працаваць у Мінск, калі Беларусь і МВФ дамовіліся аб праграме супрацоўніцтва stand-by. Гэта стабілізацыйная праграма, ухваленая фондам у студзені 2009 года, з самага пачатку прадугледжвала выдзяленне Беларусі крэдыту ў памеры 2,45 млрд. долараў, аднак затым МВФ павялічыў фінансаванне да 3,46 млрд. Крэдыт Беларусь атрымлівала пяццю траншамі на працягу 2009—2010 гадоў.

Напярэдадні ад`езду Наталля Калядзіна падзялілася, у якіх менавіта рэформах мае патрэбу беларуская эканоміка, на якія пераўтварэнні павінна пагадзіцца Беларусь, каб разлічваць на новую крэдытную праграму. "Калі мы будзем упэўнены, — сказала Калядзіна, — што ўлады праводзяць узважаную макраэканамічную палітыку і існуе прагрэс у частцы структурных пераўтварэнняў, гэта створыць аснову для новай праграмы з фондам. Што маецца на ўвазе пад структурнымі пераўтварэннямі? Лібералізацыя цэнаўтварэння, стварэнне функцыянуючага Банка развіцця, які дапамог бы вызваліць дзяржбанкі ад выдачы крэдытаў пад дзяржпраграмы. Наступны кірунак — прыватызацыя, гэты працэс павінен быць максімальна празрыстым. Нарэшце, мы хацелі б бачыць змяненні ў кіраванні карпаратыўным сектарам — да прадпрыемстваў не павінны даводзіцца мэтавыя паказчыкі".

Аляксей Арэшка, БелаПАН
Мінск, 22 красавіка 2012
 
Дата публикации:22.04.2012
Тематика:Новости, Беларусь
Просмотров:2804
 
Ключевые слова:
Финансы Международный валютный фонд Всемирный банк Кредиты
 
 


Комментарии