https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Вікторыя Азаранка 13-ы тыдзень запар знаходзіцца на першым месцы ў рэйтынгу ВТА


У новым рэйтынгу Жаночай тэніснай асацыяцыі, апублікаваным 23 красавіка, Вікторыя Азаранка захавала першы радок.
Беларуская спартсменка ўзначаліла рэйтынг 30 студзеня і знаходзіцца на вяршыні 13-ы тыдзень запар. Адрыў ад найбліжэйшай праследавацельніцы — Марыі Шарапавай з Расіі — складае 1.050 ачкоў.

У першую сотню ўваходзяць яшчэ дзве беларускія тэнісісткі: Вольга Гаварцова (перамясцілася з 74-га на 72-е месца) і Анастасія Якімава (засталася на 89-м).

У мужчынскім парным рэйтынгу Асацыяцыі тэнісістаў-прафесіяналаў на трэцім месцы па-ранейшаму Максім Мірны і яго партнёр па дуэту Дэніэл Нестар з Канады. Рэйтынг гэтых  спартсменаў застаецца нязменным з 28 лістапада 2011 года (22-і тыдзень запар). У мінулыя выхадныя Мірны і Нестар дайшлі да фіналу турніру ў Монтэ-Карла, дзе прайгралі першым ракеткам свету Бобу і Майку Браянам з ЗША.

Дзмітрый Уласаў, БелаПАН
Мінск, 23 красавіка 2012
 
Дата публикации:23.04.2012
Тематика:Новости, Спорт и Туризм
Просмотров:2203
 
Ключевые слова:
Теннис Виктория Азаренко Спорт в Беларуси Рейтинг
 
 


Комментарии