"Усё, што я сказаў і не сказаў, пра што мы думалі апошнія гады і рабілі, трэба ўкласці ў галовы і сэрцы нашых новых пакаленняў. Ужо шмат разоў гаварыў пра пераемнасць, пра тое, што праз пяць гадоў больш за палову нашай краіны будуць людзі, якія нарадзіліся ў перыяд незалежнасці. Яны не ведалі імперыі Савецкага Саюза і па вялікім рахунку не заспелі цяжкіх 90-х. І 2020 год паказаў, што моладдзю - ды і наогул - мы займаліся недастаткова. Не так, як сёння", - сказаў Аляксандр Лукашэнка.
Ён звярнуў увагу, што бяспека, адсутнасць расслаення грамадства, даступныя медыцына і адукацыя, гарантаванае першае рабочае месца, нядрэнныя дарогі, невысокія цэны і камфортныя паслугі з`явіліся ў Беларусі не самі сабой і не з інтэрнэту.
"Гэта цяжкая праца будаўніцтва новай краіны. Наступная пяцігодка стане часам моладзі, - заявіў Прэзідэнт. - Задача старэйшага пакалення перадаць досвед, веды, уменні, кампетэнцыі новаму пакаленню ўпраўленцаў, рабочых, вяскоўцаў, спартсменаў, айцішнікаў. Уключанасць маладых людзей ва ўсе сферы дзейнасці дзяржавы стане вырашальнай".
24 студзеня 2025, Мінск
БЕЛТА
24 студзеня 2025, Мінск
БЕЛТА