https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Продажы новых легкавых аўтамабіляў у Беларусі ў лютым выраслі на 83%


Продажы новых легкавых аўтамабіляў у Беларусі ў лютым выраслі на 83% у параўнанні з аналагічным перыядам мінулага года. Пра гэта паведамілі ў Беларускай аўтамабільнай асацыяцыі.
Рынак дылерскіх продажаў новых легкавых аўтамабіляў у лютым працягнуў свой рост, але яго тэмпы запавольваюцца. Паводле звестак БАА, продажы новых легкавых аўтамабіляў у мінулым месяцы склалі 4598 адзінак, што на 83% перавышае вынік лютага 2024 года.

Доля рэалізаваных легкавых аўтамабіляў BELGEE / Geely айчыннай вытворчасці склала 48,3%, што дазволіла мясцоваму аўтавытворцу вярнуць лідарства на аўтамабільным рынку. Працягвае расці доля «зялёных аўтамабіляў» у дылерскіх продажах. У лютым 2025 года 12,6% сукупных продажаў забяспечылі электрамабілі, уключаючы паслядоўныя гібрыды. Дылерскія продажу лютага адносна папярэдняга месяца таксама выраслі на 11, 5%. Самымі папулярнымі ў беларусаў па-ранейшаму з’яўляюцца аўтамабілі-красоверы.

«Лютаўскае павышэнне ставак утылізацыйнага збору і забарона на здзяйсненне здзелак „псевдовалютного“ лізінгу для фізічных асоб істотна не адбіваліся на дылерскіх продажах. Збольшага гэта звязана з наяўнасцю на дылерскіх складах значнай колькасці раней увезеных аўтамабіляў, што дазваляла ўтрымліваць рознічныя цэны на прымальным для спажыўцоў узроўні. Разам з тым, складскія запасы ў большасці імпарцёраў не перавышаюць 1, 5-месячны аб’ём продажаў і, верагодна, будуць вычарпаныя да сярэдзіны вясны, — адзначылі ў асацыяцыі. — Рынак лютаўскіх продажаў — тыповы рынак „пакупніка“. Па ўсіх прыкметах такі тып рынку продажаў новых легкавых аўтамабіляў захаваецца і ў найбліжэйшай будучыні».

Звязда, 5 сакавіка 2025
 
Дата публикации:05.03.2025
Тематика:Бизнес, Беларусь
Просмотров:2
 
Ключевые слова:
Авторынок Статистика Электромобиль
 
 


Комментарии