https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Ніхто з беларускіх прадстаўнікоў не мог паўплываць на адмену абмеркавання пытання па Беларусі ці па якіх-небудзь іншых краінах


Пра гэта заявіў выканаўчы дырэктар Міжнароднага бюро працы Кары Тапіёла, каментуючы сітуацыю на Міжнароднай канферэнцыі працы ў Жэневе.
Як паведамлялася раней, 4 чэрвеня Міжнародная канферэнцыя працы вырашыла не разглядаць сітуацыю ў пэўных краінах, у тым ліку ў Беларусі. Такое рашэнне было прынята ўпершыню ў гісторыі Міжнароднай арганізацыі працы (МАП), прычым з-за тэхнічных прычын, паведаміў лідар Беларускага кангрэса дэмакратычных прафсаюзаў Аляксандр Ярашук, які знаходзіцца ў Жэневе

Яго словы пацвердзіў Кары Тапіёла. "Разыходжанне ў пазіцыях паміж работадаўцамі і працоўнымі прывяло да таго, што сёлета не будзе разглядацца пытанне ні па адной пэўнай краіне, не толькі Беларусі", — сказаў выканаўчы дырэктар Міжнароднага бюро працы.

"Ніхто з прадстаўнікоў Беларусі (члены ўрада, работадаўцы ці прафсаюзы) не маглі аказаць ніякага ўплыву на адмену абмеркавання пытання па вашай краіне ці па якіх-небудзь іншых краінах", — падкрэсліў Тапіёла.

Між іншым раніцай 5 чэрвеня Федэрацыя прафсаюзаў Беларусі (ФПБ) паведаміла, што МАП не будзе разглядаць пытанне па Беларусі, бо не мае да краіны прэтэнзій.

"4 чэрвеня 2012 года ў Жэневе на пасяджэнні групы працоўных, а таксама на пасяджэнні Камітэта па прымяненні норм 101-й сесіі Міжнароднай канфедэрацыі працы старшыня Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі Леанід Козік у сваім выступленні заклікаў членаў камітэта зняць з абмеркавання пытанне па Беларусі. У выніку пасля працяглых дыскусій, спрэчак, кансультацый прапанова знайшла падтрымку сярод членаў камітэта. Падзеі развіваліся так хутка, што пры адсутнасці дэлегацый урада і рэспубліканскіх аб`яднанняў наймальнікаў, якія не змаглі прыбыць да пачатку пасяджэння, пазіцыю краіны прыйшлося адстойваць толькі Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі. У выніку прынятага камітэтам рашэння пытанне па Беларусі, якое разглядалася ў МАП на розных узроўнях ужо некалькі гадоў запар, было знята з парадку дня канферэнцыі. Такім чынам, пазіцыя беларускага нацыянальнага прафцэнтра, неаднаразова заяўленая ў межах сесій МКП, знайшла адлюстраванне ў рашэннях камітэта сёлета", — гаворыцца ў прэс-рэлізе ФПБ.

Нагадаем, у 2003 годзе Адміністрацыйны савет МАП пачаў расследаванне фактаў парушэння правоў прафсаюзаў у Беларусі ў сувязі са скаргай незалежных прафсаюзаў. Паводле вынікаў расследавання Беларусь пяць разоў уносілі ў спецпараграф МАП як краіну, дзе груба парушаюць правы прафсаюзаў.

Аляксандр Ванковіч, БелаПАН
Мінск, 5 чэрвеня 2012
 
Дата публикации:05.06.2012
Тематика:Новости, В мире
Просмотров:2725
 
Ключевые слова:
Рынок труда Федерация профсоюзов Конференция
 
 


Комментарии