https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Беларусь пераглядае падыходы да арганізацыі аховы мяжы з краінамі ЕС


Ва ўмовах санкцый з боку Еўрапейскага саюза Беларусь пераглядае свае падыходы да арганізацыі аховы мяжы з краінамі ЕС.
Як паведаміла БелаПАН крыніца ў Дзяржаўным пагранічным камітэце, улічваючы цяперашнюю сітуацыю і зыходзячы са сваіх магчымасцяў, беларускае пагранведамства пераходзіць да ажыццяўлення аховы мяжы (кантрабанда, нелегальная міграцыя і гэтак далей) згодна з такім жа прынцыпам, якім кіруюцца краіны-суседкі.

Гаворка ідзе пра тое, што прыярытэт будзе аддадзены кантролю за ўездам у Беларусь, тады як раней намаганні па арганізацыі пагранічнай бяспекі на ўезд і выезд былі размеркаваны раўнамерна.

Ужо цяпер вядома, што для ўзмацнення аховы ўчастка мяжы з Украінай, для прадухілення кантрабанды і напярэдадні футбольнага чэмпіянату Еўропы 2012 года, туды перакідваецца частка сіл і сродкаў органаў пагранслужбы з заходняга і паўночна-заходняга ўчасткаў мяжы.

"Такую рэч, як мяжа, палітызаваць небяспечна, але нас паставілі ў такія ўмовы. Любыя санкцыі ў першую чаргу адбіваюцца на мяжы. Раней мы вельмі шмат працы рабілі за нашых заходніх калег, якія дазваляюць сабе баставаць. Часта яны толькі атрымлівалі ад нас інфармацыю аб тым, што мы кагосьці не прапусцілі, прадухілілі ўвоз на іх тэрыторыю чагосьці. З санкцыямі яны трапілі ў сваю ж пастку. Таму што зараз пытанні бяспекі мяжы давядзецца пераглядаць з улікам нашых рэальных магчымасцяў і працаваць, як працуюць яны, — на ўезд. Пры гэтым, зразумела, свае пытанні бяспекі на мяжы на выезд з краіны пагранведамства будзе забяспечваць у поўным аб`ёме", — заявіла крыніца ў Дзяржпагранкамітэце Беларусі.

Суразмоўца агенцтва таксама падкрэсліў, што менавіта ў краінах-суседках створаны такія ўмовы і магчымасці, дзякуючы якім "цікавая" кантрабанда з Беларусі — напрыклад паліва і тытунёвых вырабаў.

Акрамя таго, ён звярнуў увагу на тэхнічныя аспекты аховы польскага ўчастка мяжы. Дзейная там з савецкіх часоў сістэма даўно вычарпала свае рэсурсы і патрабуе замены на больш сучасную, адзначыў суразмоўца. Толькі на яе ўтрыманне ў год расходуецца 3 млрд. рублёў. Пры гэтым камплектавальных да такой сістэмы даўно не вырабляецца. Хоць, паводле слоў суразмоўцы агенцтва, польскі бок гэта шматпрофільная эшаланаваная сістэма вельмі задавальняе. Сама ж Польшча на мяжы з Беларуссю мае толькі "лёгкую" сістэму аховы.

Паводле звестак прадстаўніцтва Еўрасаюза ў Мінску, за апошнія 10 гадоў Еўракамісія на ажыццяўленне праектаў у сферы кіравання межамі ў Беларусі выдзеліла больш за 50 мільёнаў еўра. У найбліжэйшыя гады на гэтыя мэты плануецца затраціць яшчэ прыкладна 40 мільёнаў еўра.

Так, прыблізна 20 млн. еўра ЕС плануе ўкласці ў рэканструкцыю чатырох пунктаў перасячэння мяжы ў рамках дзвюх праграм пагранічнага супрацоўніцтва ў 2012—2013 гадах.

Еўракамісія ўзяла на сябе 90% фінансавання рэканструкцыі пункта пропуску "Пясчатка" на беларуска-польскай мяжы і выдзеліла на гэтыя мэты 10,9 млн. еўра.

Яшчэ 2,6 млн. еўра ЕК укладзе ў рэалізацыю беларуска-ўкраінскага праекта па павышэнні эфектыўнасці кантролю на мяжы паміж дзвюма краінамі і эфектыўнасці кіравання мяжой.

Апошнім буйным праектам, які рэалізавала ў Беларусі Еўракамісія ў сферы ўладкавання межаў, стаў "Бомбел-3" у міжнародным пункце пропуску "Рудаўка — Лясная" (Гродзенская вобласць). ЕС уклаў у "Бомбел-3" 7 млн. еўра.

Асноўнай мэтай гэтага двухгадовага праекта тэхнічнай дапамогі Беларусі было стварэнне сучаснай сеткі камунікацый на падставе оптавалаконнага кабелю па ўсёй даўжыні беларуска-польскай мяжы. Такая інфраструктура дазваляе прымяняць сучасныя сродкі біяметрычнага кантролю і праграмнае забеспячэнне для электронных мытных дэкларацый, забяспечвае доступ да міжнародных баз даных на пунктах перасячэння мяжы. У цэлым яна дазваляе зрабіць працэдуры кантролю на межах больш эфектыўнымі і хуткімі. Сеткай будуць карыстацца беларускія пагранічныя і мытныя службы.

На закрыцці праекта ў лістападзе мінулага года кіраўнік прадстаўніцтва ЕС у Беларусі Майра Мора заявіла: "Дапамагаючы Дзяржаўнаму пагранкамітэту Беларусі нарошчваць свой патэнцыял, мы дапамагаем скарачаць час транзіту, садзейнічаем развіццю турызму і бізнесу ў Беларусі, развіццю законнага гандлю паміж краінамі, а таксама пашырэнню кантактаў паміж людзьмі".

"Бомбел-3" стаў самым буйным праектам стварэння аб`ектаў тэлекамунікацыйнай інфраструктуры ў Беларусі, рэалізаваным за кошт фінансавых сродкаў Еўрапейскага саюза.

БелаПАН
Мінск, 18 красавіка 2012
 
Дата публикации:18.04.2012
Тематика:Новости, В мире
Просмотров:2628
 
Ключевые слова:
Беларусь-Евросоюз Пограничный контроль Санкции Контрабанда
 
 


Комментарии