https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Вынікі працы эканомікі за першы квартал прадэманструюць агульныя тэндэнцыі і ўкажуць на тыя вынікі, якія можна мець у канцы года, а таксама дапамогуць выявіць насцярожваючыя фактары


Аб гэтым заявіў Аляксандр Лукашэнка, прымаючы 17 красавіка з дакладам прэм`ер-міністра Міхаіла Мясніковіча.
Паводле звестак прэс-службы прэзідэнта, Лукашэнка пацікавіўся, як выконваецца яго даручэнне, што тычылася праблемных прадпрыемстваў. "У нас іх нямала, я не скажу, што гэта катастрофа і что гэта буйныя прадпрыемствы, але ёсць пара-тройка сярэдніх, і ёсць дробныя, але пытанне не ў гэтым, а ў тым, што там працуюць людзі. Як я бачу, на некаторых з гэтых прадпрыемстваў і "пятая калона" пачынае падрабляць, падбухторваць людзей, клікаць на вуліцы і г.д.

Дзякуй богу, што ў нас людзі разумныя. Але тым не менш мы не павінны даваць такія нагоды і ператвараць прадпрыемствы ў аб`ект нейкай палітычнай барацьбы, як гэта робіцца ў нашых суседзяў", — сказаў беларускі кіраўнік.

БелаПАН
Мінск, 17 красавіка 2012
 
Дата публикации:17.04.2012
Тематика:Бизнес, Беларусь
Просмотров:2243
 
Ключевые слова:
Белорусские предприятия
 
 


Комментарии