https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Лукашэнка заклікае парламент і ўрад прасоўваць брэнд "Зроблена ў Беларусі"


Выступаючы з пасланнем да народа і парламента 8 мая, Аляксандр Лукашэнка заклікаў "усяляк прасоўваць брэнд "Зроблена ў Беларусі".
Паводле яго слоў, трывалую стратэгічную пазіцыю Беларусь зойме, калі пабудуе апірышча ў трэцім свеце. Размова ідзе найперш пра Кітай, растлумачыў Лукашэнка. "Тут у нас ёсць важная перавага: Беларусь ужо некалькі гадоў разглядаецца як стратэгічны партнёр Кітая. Сёння мы павінны канверсаваць палітычныя перавагі ў эканамічныя", — заявіў беларускі кіраўнік.

Ён адзначыў, што ў паўднёвым паўшар`і Беларусь ужо "паспяхова замацоўваецца" на рынках не толькі Венесуэлы, але і суседніх краін Лацінскай Амерыкі. "Новыя намаганні трэба сканцэнтраваць на пранікненні ў Індыю, Паўднёва-Усходнюю Азію і, вядома, у Афрыку, дзе наша эканамічная прысутнасць пакуль недастатковая", — сказаў Лукашэнка.

Ён таксама дадаў, што апошнім часам акрэсліліся "сур`ёзныя зрухі" ў супрацоўніцтве з Турцыяй, Катарам, іншымі краінамі Персідскага заліва. "Гэты кірунак неабходна ўсяляк развіваць", — лічыць кіраўнік дзяржавы.

Добрыя перспектывы, на яго думку, можа мець супрацоўніцтва з Ізраілем, асабліва ў галіне высокіх тэхналогій і сельскай гаспадаркі. "Тым больш што ў гэтай краіне вельмі шмат выхадцаў з Беларусі, якія маглі б прывесці ў нашу краіну не толькі капіталы, але і найноўшыя тэхналогіі. Гэта людзі, якія шчыра любяць нашу краіну, і гэтым трэба карыстацца", — сказаў Лукашэнка.

Ён заклікаў органы дзяржкіравання "актыўна прабіваць дарогу беларускай прадукцыі і вытворчасці ў новыя рэгіёны свету". "Час, каб у замежных установах плячом да пляча з дыпламатамі працавалі прадстаўнікі нашых асноўных арыентаваных на экспарт галінаў", — заявіў беларускі кіраўнік.

Анастасія Янушэўская, БелаПАН
Мінск, 8 мая 2012
 
Дата публикации:08.05.2012
Тематика:Бизнес, Беларусь
Просмотров:2728
 
Ключевые слова:
Товары из Беларуси Послание Президента
 
 


Комментарии