https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Транспартна-лагістычны цэнтр "Шчытомірычы" будзе адказваць усім сучасным еўрапейскім стандартам


3 мая ў раёне вёскі Шчытомірычы Мінскага раёна адбылася цырымонія ўстаноўкі памятнага знака, прысвечанага будаўніцтву тут з удзелам чэшскага боку буйнога транспартна-лагістычнага цэнтра (ТЛЦ).
Як сказаў генеральны дырэктар "Белмытнясэрвіса" Юрый Кароль у гутарцы з журналістамі, гэты цэнтр будзе адрознівацца ад іншых тым, што знаходзіцца ў сэрцы краіны, у найбуйнейшым гандлёва-прамысловым мегаполісе — горадзе Мінску. "Ён размешчаны так, — удакладніў Кароль, — што звязвае ўсе маршруты паміж Прыбалтыкай, Украінай, Еўропай і Расіяй. Тут ёсць унікальная магчымасць выкарыстання як чыгуначнага, так і аўтамабільнага транспарту".

Паводле меркавання Караля, з улікам развіцця Мытнага саюза іх прадпрыемству будзе мала сямі запланаваных да ўводу да 2015 года ТЛЦ, спатрэбіцца як мінімум 15. Ён паведаміў, што ТЛЦ "Шчытомірычы" будзе адказваць усім сучасным еўрапейскім стандартам.

"У сувязі з магчымасцю мытнай ачысткі тавараў па ўсёй тэрыторыі Мытнага саюза (МС), — паведаміў кіраўнік "Белмытнясэрвіса", — найбольшую цікавасць да беларускага рынку выказвае Расія, якая пераводзіць сюды грузапатокі. Гэта звязана з тым, што беларускімі мытнымі органамі выбудавана вельмі выразная адміністрацыйная сістэма, адсутнічае карупцыйны складальнік, а тарыфы на паслугі значна ніжэйшыя, чым у РФ. Гэта дасягаецца за кошт прымянення самых сучасных IT-тэхналогій і аказання комплексу паслуг. Мы, напрыклад, пачынаем прасоўванне і адпраўку тавару з Гамбурга (Германія) і аптымізуем усе пастаўкі. Бо мэта лагістыкі адна — мінімізаваць расходы кліента на апрацоўку і пастаўку грузаў і тавараў".

Першы намеснік старшыні Дзяржаўнага мытнага камітэта Сяргей Радненка звярнуў увагу на тое, што цэнтр у Шчытомірычах дазволіць разгрузіць ад грузавога аўтатранспарту Мінск — сёння ў сталіцу штодня прыбывае прыкладна 1.500 машын. "Бізнес атрымлівае паскарэнне праходжання грузаў і большую эканомію грашовых сродкаў, — прадоўжыў ён. — Спажывец зможа хутка атрымліваць неабходныя тавары, а дзяржава — падаткі за кошт прыцягнення дадатковых грузапатокаў".

Паводле даных ДМК, за першы квартал гэтага года аўтамабільны грузапаток цераз Беларусь павялічыўся на 25%, прычым 80% грузаў прыпадае на краіны Мытнага саюза.

БелаПАН, 3 мая 2012
 
Дата публикации:03.05.2012
Тематика:Бизнес, Беларусь
Просмотров:2639
 
Ключевые слова:
Транспорт Логистика Мінск Беларусь-Чехия
 
 


Комментарии