https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


У гарадах Беларусі да 150-годдзя БЧ будзе прадстаўлены расійскі перасоўны выставачна-лекцыйны комплекс


Пра гэта паведамілі ў прэс-службе БЧ.
Да 150-годдзя Беларускай чыгункі ААТ "Расійская чыгунка" праводзіць дэманстрацыю перасоўнага выставачна-лекцыйнага комплексу (ПВЛК) у гарадах Беларусі.

Комплекс уяўляе сабою спецыялізаваны цягнік з дзевяці вагонаў-экспазіцый, якія дэманструюць як гістарычныя экспанаты, так і інавацыйныя тэхналогіі, мадэлі рухомага саставу і пуцявой тэхнікі, макеты інфраструктуры і збудаванняў, дзейныя трэнажоры.

ПВЛК курсіруе па Беларускай чыгунцы ў межах мерапрыемстваў, прысвечаных 150-годдзю магістралі. Сёння ён прыбыў у Оршу. На працягу двух дзён з экспазіцыяй комплексу змогуць азнаёміцца як работнікі магістралі, так і ўсе жадаючыя.

З 5 па 7 мая ПВЛК прадставіць свае экспанаты ў Мінску (станцыя Ждановічы), з 8 па 10 мая — у Брэсце (Турыстычныя тупікі па вуліцы Кіжаватава), з 11 па 13 мая — у Гомелі (вул. Кірава, 155). Час працы выставы: з 9.00 да 18.00.

"ПВЛК закліканы не толькі паказаць сучасную працу чыгуначнага транспарту і перспектывы яго развіцця, але і актывізаваць цікавасць моладзі да чыгуначных прафесій", — адзначылі ў прэс-службе.

Марына Носава, БелаПАН
Мінск, 3 мая 2012
 
Дата публикации:03.05.2012
Тематика:Новости, Беларусь
Просмотров:2429
 
Ключевые слова:
Выставка Беларуская чыгунка
 
 


Комментарии