https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Па факце ДТЗ на Мінскай кальцавой аўтадарозе вечарам 29 красавіка распачата крымінальная справа


Аб гэтым паведамілі ў аддзеле інфармацыі і сувязі з грамадскасцю СК.
Па факце дарожна-транспартнага здарэння, што адбылося вечарам 29 красавіка ў Мінску на 48-м кіламетры МКАД, Следчым упраўленнем Упраўлення Следчага камітэта Беларусі па Мінску распачата справа па ч. 3 арт. 317 КК (парушэнне правілаў дарожнага руху, што пацягнула па неасцярожнасці смерць дзвюх і больш асоб).

Нагадаем, 29 красавіка ў 21.05 43-гадовы мінчанін, кіруючы аўтамашынай "БМВ-525I", не справіўся з кіраваннем, выехаў за межы праезнай часткі і ўрэзаўся ў асвятляльную мачту. У выніку ДТЗ вадзіцель і яго пасажыр 29-гадовы грамадзянін Азербайджана (меў рэгістрацыю да 7 верасня 2012 года) ад атрыманых траўм памерлі на месцы здарэння.

Следствам праводзіцца комплекс дзеянняў, накіраваных на ўстанаўленне ўсіх абставінаў здарэння. У прыватнасці, прызначана аўтатэхнічная і судова-медыцынская экспертызы, вядзецца допыт сведак.

Паводле неафіцыйнай інфармацыі, пасажырам "БМВ" быў барэц Заур Ісмаілаў.

Як паведаміў тэлеканал "Беларусь 1", праз некалькі хвілін да месца здарэння прыехала каля 50 машын з прадстаўнікамі азербайджанскай дыяспары. Для падтрымання парадку быў выкліканы міліцэйскі спецназ.

У інтэрнэце з`явілася версія, што "БМВ" наладзіў гонкі з нейкай "Вольва".

Вячаслаў Будкевіч, БелаПАН
Мінск, 30 красавіка 2012
 
Дата публикации:30.04.2012
Тематика:Новости, Беларусь
Просмотров:2615
 
Ключевые слова:
Автокатастрофа Мінск Азербайджанская диаспора
 
 


Комментарии