https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


У Беларусі знішчана 40,5 тоны іспанскіх таматаў, заражаных таматнай моллю


Пра гэта гаворыцца ў паведамленні дэпартамента ветэрынарнага і харчовага нагляду Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання Беларусі.
За сакавік—красавік 2012 года дзяржаўнымі інспектарамі па каранціне раслін Брэсцкай, Мінскай і Магілёўскай абласцей выяўлены тры выпадкі паступлення ў Беларусь таматаў з Іспаніі, заражаных каранцінным аб`ектам — таматнай мініруючай моллю.

Дэпартамент ветэрынарнага і харчовага нагляду папярэджвае імпарцёраў раслінаводчай прадукцыі, што, паводле дзейнага заканадаўства, агароднінная прадукцыя, заражаная каранцінным аб`ектам (у гэтым выпадку таматнай моллю), забаронена да ўвозу на тэрыторыю Рэспублікі Беларусь.

Таматная мініруючая моль адносіцца да сямейства выемчатакрылай молі (Lep.: Gelechiidae) і з`яўляецца шкоднікам таматаў і іншых паслёнавых у большасці краін Паўднёвай Амерыкі. З 2006 года выяўлена ў Еўропе (Іспанія) і цяпер выяўлена ў Францыі, Італіі, Грэцыі, Партугаліі, Турцыі, Нідэрландах, Даніі, а таксама Егіпце, Марока і шэрагу іншых краін. Вусені наносяць значны ўрон не толькі непасрэдна пашкоджваючы лісце, сцёблы і плады таматаў, але і ствараючы спрыяльныя ўмовы для развіцця на іх патагенных арганізмаў.

Марына Носава, БелаПАН
Мінск, 27 красавіка 2012
 
Дата публикации:27.04.2012
Тематика:Бизнес, Беларусь
Просмотров:2450
 
Ключевые слова:
Испанский томат Ветеринарный контроль Томатная моль
 
 


Комментарии