https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Сярэдняя заработная плата ў Мінску ў сакавіку гэтага года перавысіла 4-мільённы рубеж


Пра гэта паведаміла прэс-сакратар Нацыянальнага статыстычнага камітэта Алена Кандраценка.
Мінск традыцыйна лідзіруе ў Беларусі па ўзроўню намінальнай налічанай сярэдняй заработнай платы, а ў сакавіку бягучага года яна дасягнула Br4 млн. 103,9 тыс. На другой пазіцыі Мінская вобласць (Вr3 млн. 139,8 тыс.). Сакавіцкі сярэдні заработак у Гомельскай вобласці быў роўны Вr3 млн. 51,1 тыс., у Магілёўскай - Br2 млн. 866,6 тыс., у Віцебскай - Br2 млн. 842,9 тыс., у Гродзенскай - Br2 млн. 819,1 тыс., у Брэсцкай вобласці - Вr2 млн. 734,3 тыс.

У лідары сярод рэгіёнаў Беларусі па росту рэальнай заработнай платы выйшла Мінская вобласць. Так, рэальная заработная плата ў сакавіку 2012 года да ўзроўню сакавіка 2011 года на Міншчыне склала 102,7 працэнта, а ў першым квартале бягучага года да ўзроўню першага квартала мінулага года - 103,1 працэнта.

Паводле аператыўных статыстычных даных, на другім месцы па тэмпу росту рэальнай заработнай платы ў сакавіку 2012 года да сакавіка 2011 года - Гомельская вобласць (100,6 працэнта), на трэцім - Віцебская і Магілёўская (па 100,2 працэнта). У астатніх рэгіёнах гэты паказчык знізіўся: у Гродзенскай вобласці ён склаў 99 працэнтаў, у Мінску - 98,4 працэнта, у Брэсцкай вобласці - 95,9 працэнта.

Як раней паведамлялася, у Беларусі намінальная налічаная сярэднямесячная заработная плата работнікаў у студзені-сакавіку бягучага года склала Br3 млн. 6,1 тыс., у тым ліку ў сакавіку - Br3 млн. 159,6 тыс. і павялічылася ў параўнанні з лютым на 6,6 працэнта, або на Br195,4 тыс. Рэальная заработная плата (заработная плата, разлічаная з улікам росту спажывецкіх цэн на тавары і паслугі) у студзені-сакавіку бягучага года ў параўнанні са студзенем-сакавіком 2011 года зменшылася на 1,2 працэнта, у сакавіку ў параўнанні з лютым 2012 года - павялічылася на 5 працэнтаў.

БЕЛТА, 26 красавіка 2012
 
Дата публикации:26.04.2012
Тематика:Бизнес, Беларусь
Просмотров:2599
 
Ключевые слова:
Заработная плата Мінск
 
 


Комментарии