https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Які сёння дзень: 1 кастрычніка 2024 года


Гэты дзень з`яўляецца дзвесце семдзесят пятым па грыгарыянскім календары, да канца года застаецца 91 дзень.
Сёння адзначаецца Міжнародны дзень пажылых людзей і Міжнародны дзень музыкі. Якія яшчэ падзеі адбыліся 1 кастрычніка і чым азнаменаваны гэты дзень у народным календары, чытайце Далей:

Гістарычныя падзеі 1 кастрычніка

У 1921 годзе адкрылася Беларуская драматычная студыя.

Хто нарадзіўся 1 кастрычніка

1612 год: Ян Антоні Храпавіцкі, дзяржаўны дзеяч Вялікага Княства Літоўскага.
1881 год: Міхаіл Станюта, беларускі мастак.
1937 год: Іван Вашкевіч, беларускі акцёр, тэатральны дзеяч.
1937 год: Андрэй Мдзівані, беларускі кампазітар.

Таксама сёння нарадзіліся расійскія паэт Леў Гумілёў і акцёр Алег Яфрэмаў.

1 кастрычніка ў народным календары

У гэты дзень Праваслаўная царква шануе памяць святой Арыадны. У народзе гэты дзень ведаюць як Арына Жураўліны лёт.

Калі ж птушкі спазняюцца і не адлятаюць да гэтага дня, значыць, маразоў не будзе да самага лістапада.

У гэты дзень збіралі і нарыхтоўвалі плады шыпшыны. Іх можна сушыць і потым рабіць карысны адвар, а можна зварыць з іх варэнне – трэба толькі добра пачысціць шыпшыну знутры. Сухую шыпшыну варта захоўваць у палатняных мяхах ці ў шкляных банках.

Шыпшына – добры лек ад прастуды, а таксама ад захворванняў страўніка.

Назіраюць у гэты дзень і за прыродай: калі лісце з бяроз яшчэ не апала, снег выпадзе позна, а калі пустазелле вырасла высокім, снегу будзе многа.

Sputnik, 1 кастрычніка 2024
 
Дата публикации:01.10.2024
Тематика:Культура, Беларусь
Просмотров:106
 
Ключевые слова:
Октябрь Календарь Памятные даты
 
 


Комментарии