https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


19 снежня ў Маскве адбудзецца першае пасяджэнне Вышэйшага Еўразійскага эканамічнага савета на ўзроўні кіраўнікоў дзяржаў


Як паведаміла прэс-служба МЗС Беларусі, мяркуецца, што падчас пасяджэння будзе прынята рашэнне аб уваходжанні ў сілу пакета з 17 базавых пагадненняў, якія фарміруюць дагаворна-прававую базу Адзінай эканамічнай прасторы (АЭП).
З мэтай развіцця дагавора аб Еўразійскай эканамічнай камісіі, падпісанага прэзідэнтамі Беларусі, Казахстана і Расіі 18 лістапада ў Маскве, удзельнікамі пасяджэння будзе прыняты шэраг рашэнняў, звязаных з пачаткам функцыянавання новага адзінага рэгулюючага органа АЭП — Еўразійскай эканамічнай камісіі. Будуць зацверджаны старшыня і члены калегіі, бюджэт новай камісіі.

"Парадак дня пасяджэння ўключае таксама абмеркаванне алгарытму сумесных дзеянняў па прыняцці ўзгодненых мер гандлёва-эканамічнай палітыкі ў выпадку аказання эканамічнага ціску на адну з дзяржаў — членаў Мытнага саюза, што дазволіць скаардынавана абараняць інтарэсы кожнай з дзяржаў "тройкі", — адзначыла прэс-служба.

Плануецца разгледзець шэраг міжнародных дагавораў, якія фарміруюць дагаворна-прававую базу Мытнага саюза.

Марына Носава, БелаПАН
Мінск, 16 снежня 2011
 
Дата публикации:16.12.2011
Тематика:Бизнес, ЕАЭС
Просмотров:1599
 
Ключевые слова:
Единое экономическое пространство Мытны саюз Интеграция
 
 


Комментарии