https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 





Найти
 
 


Фестываль "Панарама" закрыецца сёння спектаклем "Выкраданне Еўропы, або Тэатр Уршулі Радзівіл" Купалаўскага тэатра


V Міжнародны фестываль тэатральнага мастацтва "Панарама" завершыцца 27 лістапада вячэрнім паказам спектакля "Выкраданне Еўропы, або Тэатр Уршулі Радзівіл" Нацыянальнага акадэмічнага тэатра імя Янкі Купалы.

Рэжысёр-пастаноўшчык спектакля — мастацкі кіраўнік Купалаўскага Мікалай Пінігін. У аснову пастаноўкі ляглі арыгінальныя тэксты твораў Францішкі Уршулі Радзівіл. Спектакль аб`ядноўвае ў сабе элементы камедыі, оперы і балета. Паводле слоў Пінігіна, гэта спроба адрадзіць тэатр барочнага тыпу, які існаваў у Беларусі ў XVIII стагоддзі. Прэм`ера спектакля з поспехам прайшла вясной гэтага года.

Цяперашні фестываль "Панарама" стартаваў 20 лістапада. Гледачам было паказана дзевяць спектакляў — работы тэатральных труп з Беларусі, Расіі, Літвы, Польшчы, Венгрыі. Як зазначыў перад адкрыццём фестывалю Мікалай Пінігін, сёлета фестывальная праграма — сціплая ў параўнанні з папярэднімі. Ва ўмовах рэканструкцыі будынка Купалаўскага, якая вядзецца зараз, у тэатра не хапае сродкаў на больш шырокую праграму, растлумачыў Пінігін.


"Панарама" праводзіцца кожныя два гады. Заяўленыя мэты фестывалю — выхаванне густу беларускага гледача, а таксама яго знаёмства з апошнімі тэатральнымі пастаноўкамі краін Еўропы. Заснавальнікамі тэатральнага форуму выступаюць Міністэрства культуры Беларусі, Мінскі гарвыканкам і Купалаўскі тэатр пры падтрымцы ААТ "Белзнешэканамбанк".

Анастасія Янушэўская, БелаПАН
Мінск, 27 лістапада 2011

 
Дата публикации:27.11.2011
Тематика:Культура, Беларусь
Просмотров:3569
 
Ключевые слова:
"Панорама" Фэст культуры Театральное искусство Радзивиллы
 
 


Комментарии