https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 





Найти
 
 


Перамога беларусаў


Беларуска Кацярына Вандар`ева заваявала тытул чэмпіёнкі свету WKN па тайскім боксе сярод жанчын.
Вечарам 26 лістапада ў культурна-спартыўным комплексе "Мінск-Арэна" адбыўся турнір сусветнага Гран-пры па муай тай "Вялікая васьмёрка". Перамогу атрымаў 19-разовы чэмпіён свету, мінчанін Андрэй Кулебін, які ў фінале перамог украінца Руслана Кушнірэнку.

Апрача паядынкаў "Вялікай васьмёркі" ў гэты вечар адбыліся тытульныя баі па версіі WKN. У вагавай катэгорыі 54,9 кг беларус Андрэй Заяц даказаў сваю перавагу над украінскім байцом Аляксеем Яніным, а Дзмітрый Валент (76,2 кг) — над французам Самірам Дурыдам.

У баі за тытул чэмпіёнкі свету WKN сярод жанчын (да 56,5 кг) беларуска Кацярына Вандар`ева перамагла польку Джаану Янджэйчык.

Пры вынясенні судзейскага вердыкту многія гледачы крычалі: "Польшча! Польшча!"

"Людзі, якія так крычалі, — дзеліцца меркаваннем адзін з арганізатараў турніру, галоўны трэнер і дырэктар клуба "Кікфайтар", заслужаны трэнер Беларусі Яўген Кацельнікаў, — гэта тыя, хто глядзіць у асноўным К-1. Там крыху іншыя патрабаванні, іншыя правілы. Каця выйграла тры раўнды з пяці, чацвёрты раўнд суддзі вызначылі як нічыйны, а ў пятым раўндзе яна крышку саступіла. А ў муай тай ацэньваюцца ў асноўным клінч, удары каленямі, праца першым нумарам — яна ўсё гэта паказала. Так што Каця вартая гэтай перамогі, яна яе заслужыла".

БелаПАН
27 лістапада 2011
 
Дата публикации:27.11.2011
Тематика:Новости, Спорт и Туризм
Просмотров:2614
 
Ключевые слова:
муай тай Тайский бокс Спорт в Беларуси
 
 


Комментарии