https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 





Найти
 
 


Мірны і Нестар выйшлі ў фінал выніковага турніру ў Лондане, дзе сустрэнуцца з палякамі Фырстэнбергам і Маткоўскім


Максім Мірны і Дэніел Нестар (абодва займаюць 5-е месца ў сусветным рэйтынгу) выйшлі ў фінал выніковага тэніснага турніру ў Лондане.
26 лістапада ў паўфінале "пасеяны" пад трэцім нумарам беларуска-канадскі дуэт з лікам 7:6 (10:8), 6:4 выйграў у лідараў рэйтынгу — амерыканцаў Боба і Майка Браянаў.

Сустрэча працягвалася 79 хвілін. Мірны і Нестар выйгралі 94% першых подач (33 з 35) супраць 74% (35 з 47) у сапернікаў; эйсы — 13:5, двайныя памылкі — 5:3, брэйк-пойнты — 1/3 : 0/0.

У другім паўфінале "пасеяныя" пад восьмым нумарам палякі Марыуш Фырстэнберг (16) і Марцін Маткоўскі (15) узялі верх над чацвёртымі ракеткамі турніру — індыйцамі Махешам Бхупаці (7) і Леандэрам Паесам (8) — 6:4, 4:6, 10:6 (тай-брэйк)

У Фырстэнберга і Маткоўскага Мірны і Нестар выйгралі на групавым этапе — 6:4, 6:3.

Летась на выніковым турніры ў Лондане Мірны гуляў у пары з Бхупаці. Тэнісісты дайшлі да фіналу, дзе прайгралі Нестару і сербу Ненаду Зімонджычу. Фырстэнберга і Маткоўскага беларуска-індыйская пара перамагла ў паўфінале.

Дзмітрый Уласаў, БелаПАН
Мінск, 27 лістапада 2011
 
Дата публикации:27.11.2011
Тематика:Новости, Спорт и Туризм
Просмотров:2273
 
Ключевые слова:
Максим Мирный Теннис Спорт в Беларуси
 
 


Комментарии