https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Беларуска Арына Сабаленка трэці раз саступіла ў фінале турніру WTA-500 у Штутгарце


Беларуская тэнісістка Арына Сабаленка ў трэці раз запар прайграла ў фінале турніру катэгорыі WTA-500 у нямецкім Штутгарце з прызавым фондам $780 тыс.
У вырашальным паядынку беларуска, якая займае другое месца ў сусветным рэйтынгу, саступіла ў дзвюх партыях першай ракетцы планеты польцы Ізе Свентэк — 3:6, 4:6.

У сённяшняй сустрэчы Арына Сабаленка ні разу не вяла ў ліку, хоць у яе актыве 5 падач на вылет пры ўсяго адной у саперніцы. Лепшая беларуская тэнісістка прыклала нямала намаганняў, каб пераламаць ход гульні, але гэта ёй не ўдалося. Сустрэча працягвалася 1 гадзіну 50 хвілін.

Год таму ў вырашальным паядынку гэтых спаборніцтваў Свентэк выйграла ў Сабаленкі ў двух сэтах з аднолькавым лікам 6:2. У 2021 годзе Арына Сабаленка таксама дабралася да фіналу турніру ў Штутгарце і таксама пацярпела паражэнне, саступіўшы ў трохсэтавым паядынку першай на той момант ракетцы свету аўстралійцы Эшлі Барці.

На шляху да сённяшняга фінальнага матчу Арына Сабаленка падолела чэшку Барбару Крэйчыкаву (12-ы нумар сусветнага рэйтынгу) — 6:2, 6:3, іспанку Паўлу Бадосу (31) — 4:6, 6:4, 6:4 і расіянку Анастасію Патапаву (24) — 6:1, 6:2.

Звязда, 23 красавіка 2023
 
Дата публикации:23.04.2023
Тематика:Новости, Спорт и Туризм
Просмотров:183
 
Ключевые слова:
Спорт в Беларуси Теннис Арына Сабаленка
 
 


Комментарии