https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 





Найти
 
 


КДБ: Падведзена рыса ў правядзенні мерапрыемстваў па вышуку і ўстанаўленні асоб, якія справакавалі пагромы 19 снежня 2010 года


Камітэт дзяржбяспекі ўстанавіў яшчэ трох чалавек, якія падазраюцца ва ўдзеле ў масавых беспарадках у Мінску 19 снежня 2010 года, паведамляе Цэнтр інфармацыі і грамадскіх сувязяў КДБ Беларусі.
"21 сакавіка па падазрэнні ва ўчыненні злачынства, прадугледжанага часткай 2 артыкула 293 Крымінальнага кодэкса (масавыя беспарадкі), затрыманыя найбольш актыўныя ўдзельнікі масавых беспарадкаў Мацукевіч В.А., Шарстоў А.А. і Гусяльцоў Д.В. (усе — 1987 года нараджэння)", — паведамляе ЦІГС КДБ.

Такім чынам, гаворыцца ў прэс-рэлізе, "падведзена рыса ў правядзенні мерапрыемстваў па вышуку і ўстанаўленню асоб, якія справакавалі пагромы 19 снежня 2010 года на плошчы Незалежнасці і бралі ў іх непасрэдны ўдзел".

Пры гэтым кіраўнік цэнтра інфармацыі і грамадскіх сувязяў КДБ Аляксандр Антановіч не растлумачыў, ці азначае гэта, што завершана ўстанаўленне асоб, якія бралі ўдзел у падзеях 19 снежня. Ён заявіў, што не будзе каментаваць гэтую інфармацыю.

Паводле звестак праваабаронцаў, у статусе абвінавачаных зараз знаходзяцца 38 чалавек, з іх 25 утрымліваюцца пад вартай у чаканні судоў, двое — пад дамашнім арыштам, 10 — пад падпіскай аб нявыездзе. У статусе падазроных — ужо 15 чалавек (з іх двое знаходзяцца за межамі краіны), пераважная большасць — пад падпіскай аб нявыездзе. Чатыры фігуранты крымінальнай справы асуджаныя да пазбаўлення волі, двое — да штрафаў і адзін — да абмежавання волі без накіроўвання ва ўстанову адкрытага тыпу.

Сяргей Пульша, БелаПАН
Мінск, 28 сакавіка 2011

 
Дата публикации:28.03.2011
Тематика:Новости, Беларусь
Просмотров:2560
 
Ключевые слова:
Беспорядки в Минске Цветные революции Оппозиция
 
 


Комментарии