https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Дзінара Алімбекава-Смольская выйграла гонку пераследавання на Кубку Садружнасці ў Раўбічах


У Раўбічах працягваецца пяты этап Кубка Садружнасці па біятлоне з удзелам наймацнейшых беларускіх і расійскіх спартсменаў.
Суботнюю праграму працягнула жаночая гонка пераследавання. Лідар беларускай каманды Дзінара Алімбекава-Смольская пайшла на дыстанцыю другой з трохсекундным адставаннем ад Ірыны Казакевіч. Першую пазіцыю Дзінара Алімбекава-Смольская заняла пасля трэцяй стральбы, дзе не памылілася ні разу, а расіянка дапусціла два промахі.

Чацвёрты рубеж таксама быў пройдзены беларускай ідэальна, у выніку перавага нашай спартсменкі на фінішы склала больш за 40 секунд. Другой гонку скончыла Вікторыя Сліўка, Ірына Казакевіч — трэцяя. Дзякуючы чарговаму поспеху Дынара Алімбекава-Смольская ўмацавала лідарства ў агульным заліку Кубка Садружнасці. Іншыя Беларускі ў дзясятку лепшых пасьюта не патрапілі.

Спаборніцтвы ў Раўбічах завершацца ў нядзелю дзвюма гонкамі з масавым стартам. Мужчынскі забег пачнецца ў 12.10, жаночы — у 14.00.

Звязда, 28 студзеня 2023
 
Дата публикации:28.01.2023
Тематика:Новости, Спорт и Туризм
Просмотров:457
 
Ключевые слова:
Динара Алимбекова Биатлон Спорт в Беларуси Раўбічы Кубок содружества
 
 


Комментарии