Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка сёння сустрэнецца з першым намеснікам старшыні ўрада Расійскай Федэрацыі Ігарам Шувалавым. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе кіраўніка дзяржавы.
Расійская Федэрацыя з 1 студзеня 2010 года старшынствуе ва ўсіх статутных органах Садружнасці: Савеце кіраўнікоў дзяржаў, Савеце кіраўнікоў урадаў, Савеце міністраў замежных спраў, Эканамічным савеце СНД, Савеце пастаянных прадстаўнікоў пры СНД. У пачатку года Расія аб`явіла аб намеры распрацаваць і ўнесці на сумесны разгляд дзяржаў - удзельніц СНД пакет новых ініцыятыў у фармаце шматбаковага эканамічнага супрацоўніцтва. Асноўныя з іх былі агучаны на форуме ў Маскве 5 сакавіка. Так, у прыватнасці, Расія прапануе паскорыць і пастарацца завяршыць у 2010 годзе работу над новым дагаворам аб стварэнні шматбаковай зоны свабоднага гандлю краін СНД. Расійскія ініцыятывы датычацца таксама рэгулявання пытанняў працоўнай міграцыі, сферы энергетыкі, удасканалення інфраструктуры супрацоўніцтва, а таксама некалькіх прапаноў арганізацыйнага характару.
2 красавіка, Мінск /Таццяна Паляжай - БЕЛТА/.