Як адзначыў Анатоль Смірноў, з прэзідэнцкага паслання вынікае, што Казахстан у бліжэйшы час забяспечыць устойлівае і збалансаванае эканамічнае развіццё. Па даручэнню Нурсултана Назарбаева ўрад Казахстана ўжо распрацаваў Дзяржаўную праграму фарсіраванага індустрыяльна-інавацыйнага развіцця і дэталёвую Карту індустрыялізацыі краіны. Плануецца рэалізаваць 162 праекты з агульным аб'ёмам інвестыцый 6,5 трлн. тэнге, што складае больш як 40 працэнтаў ад казахстанскага ВУП.
"Адным з неаспрэчных сведчанняў павелічэння дабрабыту нашага народа стала ўключэнне Казахстана ў катэгорыю краін з высокім узроўнем чалавечага патэнцыялу ў Дакладзе ААН за 2009 год", - адзначыў пасол.
Паводле яго слоў, цяпер перад казахстанскім грамадствам стаяць новыя задачы: падрыхтаваць эканоміку краіны да посткрызіснага развіцця, дабіцца ўстойлівага росту эканомікі за кошт фарсіраванай індустрыялізацыі і развіцця інфраструктуры, актыўна інвесціраваць у будучае дзеля павышэння канкурэнтаздольнасці чалавечага капіталу. "Неабходна таксама забяспечыць казахстанцаў якаснымі сацыяльнымі і жыллёва-камунальнымі паслугамі, умацаваць міжэтнічную згоду, павысіць нацыянальную бяспеку і павышаць ролю сваёй краіны ў міжнародных адносінах", - падкрэсліў дыпламат.
У сённяшнім мерапрыемстве, якое арганізавана пасольствам Казахстана ў Беларусі, Акадэміяй кіравання пры Прэзідэнце Беларусі і праходзіць у Выканкаме СНД, прымаюць удзел паслы краін Садружнасці, чыноўнікі органаў СНД, а таксама дзяржорганаў Беларусі і Казахстана, дэпутаты беларускага парламента, прадстаўнікі аналітычных структур і свету навукі.
У рамках мерапрыемства адбудзецца падрабязны абмен думкамі па перспектывах развіцця адносін Беларусі і Казахстана.
Мінск
Уладзімір Васількоў
БЕЛТА