https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Візіт у Мінск намесніка Старшыні Кітайскай Народнай Рэспублікі Сі Цзіньпіна


А.Лукашэнка запрашае Кітай да супрацоўніцтва па многіх праектах аж да будаўніцтва АЭС

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка запрашае Кітай да супрацоўніцтва па многіх праектах, пачынаючы ад вытворчасці сельскагаспадарчай прадукцыі да будаўніцтва АЭС. Аб гэтым кіраўнік беларускай дзяржавы заявіў сёння на сустрэчы ў Мінску з намеснікам Старшыні Кітайскай Народнай Рэспублікі Сі Цзіньпінам, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Сёння за кітайскія сродкі мы рэалізуем у Беларусі праекты прыкладна на $1 млрд. Лічу, што гэты вектар мае патрэбу ў істотным пашырэнні", - сказаў Аляксандр Лукашэнка.

Ён адзначыў даволі высокі ўзровень гандлёва-эканамічнага супрацоўніцтва дзвюх краін: "Помню, некалі мы марылі дасягнуць тавараабарот у $500 млн., а сёння ў нас ужо ёсць амаль $2,5 млрд. тавараабароту ў год".

Прэзідэнт падзякаваў кітайскаму боку за падтрымку Беларусі на міжнароднай арэне, а таксама за вялікую дапамогу, што аказваецца ў галіне эканомікі і фінансаў. Гаворачы аб палітычных пытаннях, кіраўнік дзяржавы звярнуў увагу на падабенства пазіцый па асноўных пытаннях міжнароднага парадку дня, прычым у Беларусі і Кітая ніколі не было разыходжанняў па гэтых пытаннях.

Звяртаючыся да госця, Аляксандр Лукашэнка падкрэсліў, што Сі Цзіньпін прыехаў "не проста ў дружалюбную краіну, а практычна на сваю радзіму". "Я гэта гавару не для таго, каб выклікаць прыхільнасць да сябе, сваёй краіны. Я асабіста знаёмы з КНР на працягу 20 гадоў і вельмі добра ведаю, што ўсходнія людзі, асабліва кітайцы, вельмі асцярожныя, але калі ідуць насустрач, то гэта назаўсёды", - адзначыў Прэзідэнт. "Мы сапраўды вельмі доўга прыглядаліся адзін да аднаго, асабліва Кітай вывучаў нашу краіну, палітыку, - дадаў кіраўнік дзяржавы. - Але ўсё тое, што зрабіў Кітай за апошнія 3-5 гадоў, і дае магчымасць сёння сказаць, што вы прыехалі ў сваю рэспубліку".

Аляксандр Лукашэнка выказаў надзею, што цяперашні візіт намесніка Старшыні Кітайскай Народнай Рэспублікі ўзніме на больш высокі ўзровень, на цэлую ступень, двухбаковыя адносіны. "Напэўна, вы за гэты час пераканаліся ўжо, што Беларусь з'яўляецца для Кітая надзейным партнёрам і апорай на еўрапейскім кантыненце. Калі гэта так, то вы не памыліліся", - сказаў Прэзідэнт.

24 сакавіка, Мінск /Таццяна Паляжай - БЕЛТА/.

 

 
Дата публикации:24.03.2010
Тематика:Бизнес, В мире
Просмотров:11066
 
Ключевые слова:
Кітай Китай
 
 


Комментарии