https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Кара за нацысцкую сімволіку


Распаўсюджванне нацысцкай сімволікі ў Беларусі з 23 лютага караецца штрафам да Br7 млн.
Распаўсюджванне нацысцкай сімволікі ў Беларусі з 23 лютага караецца штрафам да Br7 млн.
 
 
Распаўсюджванне нацысцкай сімволікі ў Беларусі з 23 лютага караецца штрафам да 200 базавых велічынь (цяпер адна базавая велічыня складае Br35 тыс.) або адміністрацыйным арыштам. Гэта прадугледжана законам "Аб унясенні змяненняў і дапаўненняў у некаторыя кодэксы Рэспублікі Беларусь па пытаннях крымінальнай і адміністрацыйнай адказнасці", які ўступіў сёння ў сілу, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.
 
У прыватнасці, прапаганда і (або) публічнае дэманстраванне, выраб і (або) распаўсюджванне нацысцкай сімволікі або атрыбутыкі фізічнымі асобамі будуць карацца штрафам да 10 базавых велічынь або адміністрацыйным арыштам. Індывідуальным прадпрымальнікам за такое правапарушэнне давядзецца раскашэліцца на суму да 50 базавых велічынь, а юрыдычным асобам - да 200 базавых велічынь. Пры гэтым пад нацысцкай сімволікай або атрыбутыкай маюцца на ўвазе сцяг, гімн, эмблема, вымпел, гальштук, нагрудны і апазнавальны знак Нацыянал-сацыялістычнай рабочай партыі Германіі або іх копіі.
 
Разам з тым адміністрацыйным правапарушэннем не будзе лічыцца выраб, публічнае дэманстраванне і (або) распаўсюджванне нацысцкай сімволікі або атрыбутыкі фізічнай асобай, індывідуальным прадпрымальнікам або юрыдычнай асобай пры ажыццяўленні дзейнасці ў галіне тэатральнага, музычнага, цыркавога і выяўленчага мастацтва, бібліятэчнай справы, кінематаграфіі, музейнай справы, гастрольна-канцэртнай дзейнасці, выдавецкай справы, адукацыйнай дзейнасці, сродкаў масавай інфармацыі ў адпаведнасці з заканадаўствам.
 
Акрамя таго, законам устанаўліваецца адміністрацыйная адказнасць за "выраб і (або) распаўсюджванне, а таксама захоўванне з мэтай распаўсюджвання экстрэмісцкіх матэрыялаў, калі ў гэтых дзеяннях няма складу злачынства". За гэта правапарушэнне для фізічных асоб устанаўліваецца адказнасць у выглядзе штрафу ад 10 да 50 базавых або адміністрацыйнага арышту. Штраф для ІП складзе ад 50 да 100 базавых велічынь і для юрыдычных асоб - ад 100 да 500 базавых велічынь.  
 
 
Дата публикации:23.02.2010
Тематика:, Беларусь
Просмотров:8718
 
 


Комментарии