https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Новы айчынны лекавы сродак "Флустоп"


Беларускія вучоныя распрацавалі новы прэпарат для лячэння грыпу А/H1N1
Вольга Бяляўская       БЕЛТА
 
Спецыялісты Інстытута фармакалогіі і біяхіміі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, дзяржаўнага фармацэўтычнага прадпрыемства "Акадэмфарм" сумесна з установамі Міністэрства аховы здароўя распрацавалі новы айчынны процівірусны сродак "Флустоп". Аб гэтым карэспандэнту БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе НАН.
 
Новы прэпарат прызначаны для прафілактыкі і лячэння вострых рэспіраторных вірусных інфекцый, у тым ліку пандэмічнага грыпу А/H1N1. Па сваёй эфектыўнасці "Флустоп" эквівалентны прэпарату "Таміфлю".
 
Цяпер навінка праходзіць клінічныя выпрабаванні на базе 4-й гарадской клінічнай бальніцы імя М.Я.Саўчанкі і кафедры клінічнай фармакалогіі Беларускага дзяржаўнага медыцынскага універсітэта. На працягу бліжэйшага месяца будзе ажыццёўлены прамысловы выпуск новага процівіруснага сродку і яго пастаўка ў аптэчную сетку для рознічнага продажу, а таксама ў бальніцы і клінікі па ўсёй рэспубліцы. Выпуск інавацыі будзе асвоены на дзяржаўным фармацэўтычным прадпрыемстве "Акадэмфарм".
 
"Лекавы сродак "Флустоп", створаны намаганнямі вучоных Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі і спецыялістаў Міністэрства аховы здароўя, прадастаўляе новыя навукова абгрунтаваныя тэхналогіі сучаснай фармакалогіі для лячэння вірусных рэспіраторных захворванняў", - падкрэслілі ў прэс-службе НАН.  
 

 
 
 
Дата публикации:25.01.2010
Тематика:, Беларусь
Просмотров:7601
 
 


Комментарии