https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


На вучобу - ў Беларусь


Беларусь зацікаўлена ў большым прыцягненні замежных студэнтаў у ВНУ - А.Лукашэнка
Уладзімір Васількоў       БЕЛТА
 
Беларусь зацікаўлена ў большым прыцягненні замежных студэнтаў у свае ВНУ. Аб гэтым заявіў Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка, наведваючы інтэрнат нумар 11, які адкрыўся ў комплексе "Студэнцкая вёска" ў Мінску, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
 
"Мы будзем будаваць больш інтэрнатаў для студэнтаў, у тым ліку для замежных, - сказаў кіраўнік дзяржавы. - Замежныя студэнты, якія атрымалі адукацыю ў нас, - гэта нашы людзі за мяжой". Пры гэтым Прэзідэнт дадаў: "Гэта вялікая справа, калі чалавек едзе ад нас, атрымаўшы адукацыю, а мы з ім можам падтрымліваць кантакты, якія могуць быць нам карысныя".
 
Сёння, наведваючы інтэрнат нумар 11 Студэнцкай вёскі, Аляксандр Лукашэнка пагутарыў з туркменскімі і кітайскімі студэнтамі, якія навучаюцца ў БДУ. Кіраўнік дзяржавы адзначыў, што Беларусь выйграе ў плане спакойнага і дружалюбнага стаўлення да замежных студэнтаў, калі параўноўваць яе з Расіяй або Украінай. "У нас вельмі добра ставяцца да кітайцаў. Мы сябруем з вашай краінай ужо вельмі даўно, каля 20 гадоў, - сказаў Прэзідэнт. - Кітай становіцца вядучай сусветнай дзяржавай, і мы ў гэтым зацікаўлены". Звяртаючыся да студэнтаў-іншаземцаў, кіраўнік дзяржавы запэўніў: "Мы вас лічым сваімі і будзем на вас разлічваць".
 
 

 
Дата публикации:19.01.2010
Тематика:Культура, Беларусь
Просмотров:11049
 
 


Комментарии