https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Польская дыяспара ў Беларусі


Посольство Польши обеспокоено массовым задержанием активистов Союза поляков в Беларуси
Марат Горевой      БелаПАН

В посольстве Польши в Минске выражают обеспокоенность в связи с массовым задержанием активистов неофициального Союза поляков в Беларуси (СПБ).
 
"Посольство встревожено развитием обстановки вокруг неофициального Союза поляков в Беларуси и эскалацией конфликта, который начал признанный властями Союз поляков в Беларуси под руководством Юзефа Лучника. И сегодня находятся под вопросом все имеющиеся договоренности о статус-кво в отношении этой организации", — заявил БелаПАН представитель польской дипмиссии.
 
Посольство намеревается информировать МИД Польши о массовых задержаниях активистов неофициального Союза поляков.
 
На несколько часов были задержаны милицией 46 членов неофициального Союза поляков в Беларуси, которые направлялись 21 января в поселок Ивенец Воложинского района Минской области для поддержки руководителя Дома польского Тересы Соболь. Об этом сообщил БелаПАН активист общественного объединения Игорь Банцер.
 
По его словам, все задержанные были доставлены в Воложинский РОВД.
В интервью БелаПАН заместитель председателя неофициального СПБ Рената Деменчук сообщила, что по состоянию на 16.45 в Воложинском РОВД находились 23 человека. По ее словам, задержание первых пяти автомобилей с активистами общественного объединения произошло в 11.45.
 
"После доставки в РОВД нам не объяснили причины задержания и не предъявили никаких обвинений, а предложили назвать номера паспортов, чтобы проверить, не находимся ли мы в розыске. Сотрудники милиции интересовались местом нахождения водителей в ночь с 26 на 27 декабря, поскольку в это время в Минском районе якобы были ограблены несколько дач", — сказала Деменчук.
 
По ее словам, спустя три часа после задержания все активисты неофициального СПБ были освобождены, кроме шести водителей. "После вмешательства польского дипломата в 16.45 мы покинули Воложин и направились в Ивенец. По дороге колонну несколько раз задерживали сотрудники милиции. И только в 17.40 мы прибыли в Дом польский в Ивенце", — сообщила Деменчук.
 
Активисты неофициального Союза поляков из разных регионов страны намеревались участвовать в собрании Ивенецкой организации СПБ, инициированном официальным Союзом поляков. На собрании планируется организовать выборы нового руководства Дома польского. Чтобы не допустить смены руководства, с 19 января в Доме польском постоянно находятся Тереса Соболь, лидер неофициального СПБ Анжелика Борис и другие активисты объединения. Они заявили, что не намерены добровольно покинуть здание.
 
Напомним, 18 декабря 2009 года в отношении Соболь было возбуждено уголовное дело. Она обвиняется в злоупотреблениях после получения в 2004 году материальной помощи от руководства СПБ, еще до того как СПБ раскололся на две структуры — признанную белорусскими властями и неофициальную. После возбуждения уголовного дела руководство официального Союза поляков исключило Соболь из состава объединения и назначило на 21 января собрание Ивенецкой организации СПБ для выборов нового руководства Дома польского.
 
каментары    
Андрэй Дынько     Наша Ніва

Сёння мы з Тарэсай Собаль
 
Справа СПБ – пытанне прынцыпаў. Заклікаю беларускую інтэлігенцыю быць побач з Анжалікай Борыс, Тарэсай Собаль, Пачобутам. Піша Андрэй Дынько.
 
У 2006 годзе Народны паэт Беларусі Рыгор Барадулін і "Наша Ніва" узнялі свой голас у абарону актывістаў польскай нацыянальнай меншасці. Калі дайшло да крымінальных справаў супраць усяго кіраўніцтва непрызнанага афіцыйнымі ўладамі Саюзу палякаў, калі лідэрцы палякаў Анжаліцы Борыс падкінулі на мяжы амфетамін, НН апублікавала каментар "Сёння мы ўсе палякі". Тыя крымінальныя справы ўрэшце замялі.
 
Спроба расправы над Тарэсай Собаль у Івенцы прымушае нас ізноў паўтарыць пастулаты, пра якія пісалі ў 2006-м.
 
Справа СПБ і падобная, і не падобная да ранейшых разгонаў «незарэгістраваных арганізацый». Па-першае, у гэтым выпадку гаворка не пра арганізацыю беларусаў, а пра арганізацыю меншасці, а, па-другое, вылучаюцца абвінавачванні паводле крымінальных, а не палітычных артыкулаў.
 
Прычым мучаць якраз тых польскіх актывістаў, якія ведаюць беларускую мову, прызнаюць і любяць беларускую культуру, звязваюць сваю будучыню з незалежнай Беларуссю.

Ніхто з іх не ставіць пытання пра адрыванне якіхсьці там тэрыторый ці ігнараванне беларускай культуры. Гаворка пра іншае: аўтаномію асобы, супольнасці, культуры ад дзяржавы.

Грамадзянам хочуць паказаць, што ўсе прэтэнзіі на такую аўтаномію будуць спыняцца й карацца. Для паказальнага пакарання выбраныя тыя, хто заведама ў меншасці, – польскія актывісты.
 
У адносінах з палякамі беларусы мелі ўсякага. Ваявалі, адбіваліся. Было спольшчанне, дзяржаўныя імперыялістычныя памкненні і правінцыйная шавіністычная фанабэрыя, якую мы дагэтуль назіраем у дзеяннях некаторых ксяндзоў на Гарадзеншчыне. Гэта не павінна засланяць ад нас сутнасці справы Собаль. Ідзе гаворка пра абарону слабейшага, права бяспраўнага, асновы стаўлення да нацыянальных і іншых меншасцяў у Беларусі. Выпрабоўваецца не толькі замацаваны ў канстытуцыі прынцып дэмакратыі, свабоды асацыяцыі (яго не раз бралі пад ногі разам з іншымі канстытуцыйнымі асновамі, нам не прывыкаць), але іншы фундаментальны прынцып Рэспублікі – роўнай для грамадзянаў усіх нацыянальнасцяў.

Так, як Собаль, безабаронныя ўсе мы.
 
Цяпер у Беларусі апраўдальных прысудаў выносіцца меней за долю працэнта. Прымяненне закону зрабілася выбарачным. Закон распаўсюджваецца не на ўсіх і абараняе не ўсіх. Адной асобе, адным суб’ектам гаспадарання дазволена жыць па законе, а другім – няўгодным асобам, меншасцям ці няўгодным СМІ – толькі па адвольна вызначаных паняціях, прыкрытых фігавым лістком «дзяржаўнай неабходнасці» ці «адносінаў суб’ектаў гаспадарання». Жыццё дзяржавы па паняціях падрывае дзяржаўную сістэму, расколвае грамадства з сярэдзіны. Вось чаму змагары за справядлівасць для Собаль, для СПБ змагаюцца таксама за моцную Беларусь.

Нацыянальныя меншасці павінны мець права дзейнічаць без дзяржаўнага кантролю, кантактаваць, з кім хочуць, і ўладжваць свае справы, як хочуць. У такім дазваленні будзе сіла нацыі.
Стратэгіяй умацавання грамадства павінна стаць інтэграцыя, а не сегрэгацыя. У адваротным выпадку Беларусь ніколі не выйдзе з моўных, культурных і рэлігійных расколаў, пасеяных у эпоху каланіяльнае залежнасці.
 
Калісьці ў справе Дрэйфуса ў абарону французскага габрэя рашыўся выступіць Эміль Заля. Гэта дазволіла абараніць нявіннага.

Справа Собаль сёння, як учора была справа Борыс, – пытанне выбару прынцыпаў для будучае Беларусі.

Сярод дэмаралізацыі, намаганнямі волі сярод бяссілля яны закладаюцца, і стануць запатрабаваныя праз нейкі час, каб дзейнічаць пасля доўга.

Абвінавачванні супраць польскіх актывістаў – гэта яшчэ зняволенне хлуснёю.
 
Моўчкі выконваюць заведама незаконныя загады інспектары ДАІ і супрацоўнікі КДБ.
 
На жаль, памоўкваюць палітыкі – баяцца пераступіць праз забабоны мінулага, пабойваюцца, што іх палічаць прапольскімі, калі яны пачнуць занадта гаварыць пра польскую меншасць.
 
Хачу нагадаць ім пра Махатму Гандзі, які ішоў да недатыкальных і ганарыўся тым.
 
Разумеем, што ні «Літаратура і мастацтва», ні БТ не знойдуць спосабу выказаць салідарнасць з палякамі, з прыгожымі, сумленнымі, чыстымі жанчынымі, якіх звінававачваюць у крымінале.
 
Абавязак ачышчэння нацыянальнае душы ад грэху ляжыць на тых дзеячах культуры, грамадскіх дзеячах, якія захавалі здольнасць да дзеяння і смеласць супрацоўнічаць з незалежнымі СМІ.
Так, нашы галасы мала хто лічыць і важыць. Істотна, што яны гучаць. Мусім гаварыць пра злачынствы савецкага шавінізму, нават калі наш голас чуюць пакуль толькі некалькі дзесяткаў тысячаў суайчыннікаў. Пакуль хоць адзін чалавек гаворыць аб праўдзе, нічога не страчана.
 
Заклікаю беларускую інтэлігенцыю быць побач з Анжалікай Борыс, Тарэсай Собаль, Пачобутам. Бачу ў тым абавязак інтэлігента і грамадзяніна.
                                                                 ***
Івянец не прагнуўся: Тарэсу Собаль перавыбралі

Нягледзячы на беспрэцэдэнтны ціск уладаў, польскія актывісты Івенца пераабралі кіраўніцай сваёй арганізацыі Тарэсу Собаль. Сход прайшоў у Доме Польскім гэтага мястэчка, што ў Валожынскім раёне Меншчыны. На ім прысутнічала Анжаліка Борыс.
 
Выбарны вечар пачаўся з таго, што міліцыя затрымала каля 30 актывістаў, якія ехалі ў Івенец на сход, на вартых смеху падставах.
 
Адначасова ў іншым будынку прайшоў сход актывістаў, інспіраваных уладамі. На ім прысутнічаў кіраўнік лукашэнкаўскага Саюза палякаў Станіслаў Сямашка.
 
Каб запалохаць Собаль, супраць яе распачалі крымінальную справу. Маўляў, яна не зарэгістравала дапамогі, якую атрымала ад Польшчы.
 
 
Дата публикации:21.01.2010
Тематика:Культура, Беларусь
Просмотров:12303
 
 


Комментарии