https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Казахстан ў АБСЕ


 
Спецыяльнае пасяджэнне Пастаяннага савета АБСЕ ў сувязі з пачаткам старшынства Казахстана ў гэтай арганізацыі адбылося сёння ў Вене, паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ў пасольстве Казахстана ў Беларусі. Казахстан стаў першай рэспублікай былога СССР і Цэнтральнай Азіі, якая старшынствуе ў АБСЕ.
 
Казахстан у якасці дзеючага старшыні будзе цвёрда прытрымлівацца асноватворных прынцыпаў і каштоўнасцей АБСЕ, адзначыў дзяржаўны сакратар і міністр замежных спраў Казахстана Канат Саўдабаеў у сваім выступленні на пасяджэнні. Ён падкрэсліў, што "Казахстан у кантэксце дыялога па будучыні еўрапейскай бяспекі падтрымлівае гатоўнасць, выказаную шэрагам дзяржаў у Афінах, да абмеркавання розных ідэй па ўмацаванню непадзельнай бяспекі ад Ванкувера да Уладзівастока, безумоўна, уключаючы ініцыятыву Расійскай Федэрацыі аб распрацоўцы Дагавора аб еўрапейскай бяспецы".
 
Казахстан удзеліць асаблівую ўвагу пытанню падрыхтоўкі Штогадовай канферэнцыі па агляду праблем у галіне бяспекі і разгледзіць магчымасць, каб такія сустрэчы былі больш прадстаўнічымі, плённымі і арыентаванымі на вынік. Краіна прадоўжыць работу па ўмацаванню супрацоўніцтва АБСЕ з іншымі міжнароднымі арганізацыямі і інстытутамі.
 
Канат Саўдабаеў падкрэсліў, што важна ў перспектыве стварыць комплексную сістэму маніторынгу і рэагавання на экалагічныя пагрозы для выпрацоўкі агульных падыходаў. У сувязі з гэтым дзейнасць па вырашэнню праблем Аральскага рэгіёну можа стаць мадэллю вырашэння экалагічных праблем у зоне адказнасці Арганізацыі.
 
Было заяўлена таксама аб намеры прадоўжыць работу па пытаннях міграцыі і забеспячэння энергетычнай бяспекі ў адпаведнасці з прынятымі ў Афінах міністэрскімі рашэннямі. Чалавечае вымярэнне застаецца ключавой тэмай у парадку дня Арганізацыі і казахстанскага старшынства. Валодаючы вельмі пазітыўным вопытам па забеспячэнню міжэтнічнай і міжканфесіянальнай згоды, Казахстан мае намер зрабіць пытанні талерантнасці і міжкультурнага дыялога на прасторы АБСЕ прыярытэтам свайго старшынства.
 
Дата публикации:14.01.2010
Тематика:, В мире
Просмотров:8470
 
 


Комментарии