https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Латушка: Купала — на вяршыні пантэона беларускай славы


5 ліпеня ў парку імя Янкі Купалы ў Мінску ў рамках мерапрыемстваў да 130-годдзя паэта адбылося ўскладанне кветак да яго помніка.
У цырымоніі ўзялі ўдзел намеснік прэм`ер-міністра Беларусі Анатоль Тозік, міністр культуры Беларусі Павел Латушка, намеснік старшыні Міжнароднага фонду Янкі Купалы Жанна Дапкюнас, народны артыст СССР і Беларусі Генадзь Аўсяннікаў.

"Калі б беларусы будавалі пантэон нацыянальнай славы, то на вяршыні гэтага алімпа стаяў бы менавіта Янка Купала, чалавек, які так марыў аб незалежнасці Беларусі, аб лепшай долі для яе, творчасць якога з`яўляецца сімвалам і скарбам нашай нацыі", — сказаў на цырымоніі Павел Латушка і працытаваў словы Уладзіміра Караткевіча пра Купалу: "Для нас, беларусаў, ён адзін такі, ён — Купала, і гэтым усё сказана".

Падчас цырымоніі Дзяржаўны камерны ход Беларусі выканаў творы  "Песня мая" і "Спадчына" на вершы Янкі Купалы. Таксама каля помніка прагучалі вершы беларускага паэта ў выкананні пераможцаў конкурсу чытальнікаў "З Купалам у сэрцы".

БелаПАН
, 6 ліпеня 2012
 
Дата публикации:06.07.2012
Тематика:Культура, Беларусь
Просмотров:3199
 
Ключевые слова:
Янка Купала Мінск
 
 


Комментарии