https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Які сёння дзень: 21 снежня 2024 года


Гэты дзень з`яўляецца трыста пяцьдзесят шостым па грыгарыянскім календары, да канца года застаецца 10 дзён.
Якія падзеі адбыліся 21 снежня і чым адзначаны гэты дзень у народным календары, чытайце далей:

Гістарычныя падзеі 21 снежня

У 1965 годзе ў Слуцку быў уведзены ў строй цукрарафінадны завод.

Хто нарадзіўся 21 снежня

1796 год: Тамаш Зан, беларускі і польскі паэт-рамантык, даследчык прыроды.
1890 год: Мікалай Аладаў, беларускі кампазітар.
1934 год: Іван Чыгрынаў, беларускі пісьменнік.

Таксама сёння нарадзіліся французскі драматург Жан Расін і амерыканская актрыса Джэйн Фонда.

21 снежня ў народным календары

Сёння праваслаўныя вернікі шануюць памяць Патапія Фіўскага, які валодаў дарам ацалення людзей. Таксама сёння ўспамінаюць пакутніцу Анфісу Рымскую, якой моляцца пра трываласць перад спакусамі, а таксама просяць абараніць дом ад агню і іншых бед.

У сялянскіх хатах жанчыны займаліся сваёй працай – шылі і вышывалі. Трэба было сабраць пасаг, у які ўваходзіла вышыванае адзенне, ручнікі – усё, што спатрэбіцца маладой гаспадыні ў новым жыцці.

Таксама сёння адзначаецца зімовае сонцастаянне, пасля самай доўгай ночы ў годзе прырода паварочвае на вясну. Здаўна лічылася, што сённяшняя ноч самая доўгая, а дзень самы кароткі. 21 снежня з хаты імкнуліся не выходзіць, таму што гэта было небяспечна: у маразы ваўкі блізка падыходзілі да вёскі.

Калі надвор`е ў гэты дзень кепскае, завіруха, лета таксама будзе халоднае і дажджыстае. Калі дзень марозны і ціхі, зіма будзе мяккая.

Sputnik, 21 снежня 2024
 
Дата публикации:21.12.2024
Тематика:Культура, Беларусь
Просмотров:18
 
Ключевые слова:
Календарь Памятные даты Декабрь
 
 


Комментарии