https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Пагранічнікі збілі квадракоптар, які ляцеў з украінскай тэрыторыі ўглыб Беларусі


Пагранічнікі Мазырскага пагранатрада ў выніку прымянення баявой зброі і сродкаў падаўлення спынілі парушэнне паветранай прасторы квадракоптарам, які рухаўся з украінскай тэрыторыі ўглыб Рэспублікі Беларусь, заявіў афіцыйны прадстаўнік Дзяржпагранкамітэта Антон Бычкоўскі/
Як расказаў Антон Бычкоўскі, Дзяржаўны пагранічны камітэт мае звесткі аб знаходжанні ў паласе адказнасці Жытомірскага пагранічнага атрада падраздзяленняў так званага «Рускага дабравольніцкага корпуса». Зафіксаваны рэкагнасцыроўка мясцовасці і актыўная разведвальная дзейнасць, у тым ліку з выхадам да дзяржаўнай граніцы Рэспублікі Беларусь.

«Уздоўж граніцы рэгулярна адзначаюцца разведвальныя палёты ўкраінскіх беспілотных лятальных апаратаў. Спробы залёту беспілотнікаў на нашу тэрыторыю спыняюцца з выкарыстаннем штатнага ўзбраення і тэхнічных сродкаў радыёэлектроннай барацьбы», — адзначыў афіцыйны прадстаўнік Дзяржпагранкамітэта.

«26 чэрвеня ў Ельскім раёне Гомельскай вобласці пагранічны нарад ад пагранічнай заставы Мазырскага пагранатрада ў выніку прымянення баявой зброі і сродкаў падаўлення спыніў парушэнне паветранай прасторы квадракоптарам, які рухаўся з украінскай тэрыторыі ўглыб Рэспублікі Беларусь. Беспілотны лятальны апарат быў прымушаны да пасадкі за 150 м ад дзяржаўнай граніцы», — прывёў канкрэтны прыклад Бычкоўскі.

«На флэш-карце БПЛА выяўлены відэафайлы, аналіз якіх сведчыць, што лятальны апарат праводзіў разведку прамысловых аб’ектаў, якія знаходзяцца на прыгранічнай тэрыторыі, а таксама пагранічнай інфраструктуры», — дадаў ён.

Антон Бычкоўскі таксама абазначыў, што беларускія пагранічнікі прымаюць меры па дадатковым прыкрыцці дзяржаўнай граніцы з Украінай.

Апошнім часам у зоне адказнасці Жытомірскага пагранічнага атрада Дзяржпагранслужбы Украіны фіксуецца павелічэнне групоўкі ўкраінскіх узброеных фарміраванняў, у тым ліку сіл спецыяльных аперацый і спецпадраздзяленняў Галоўнага ўпраўлення разведкі Міністэрства абароны Украіны.

На сумежнай тэрыторыі канцэнтруюцца розныя падраздзяленні, у тым ліку з цяжкім узбраеннем: МТЛБ, БМП, уключаючы амерыканскія «Брэдлі», рэактыўныя сістэмы залпавага агню HIMARS, гаўбіцы М777, зенітныя самаходныя ўстаноўкі «Гепард» нямецкай вытворчасці, а таксама іншыя сродкі паражэння.

Пагранічная служба Беларусі на граніцы з Украінай нясе службу ва ўзмоцненым рэжыме. Пагранічнікі сумесна з Мінабароны рэагуюць на змяненне абстаноўкі шляхам павелічэння шчыльнасці прыкрыцця дзяржаўнай граніцы, у тым ліку за кошт магчымасцей аснашчаных сучасным узбраеннем і ваеннай тэхнікай манеўраных груп паўднёвага напрамку. Праводзяцца дадатковыя мерапрыемствы па разведцы і кантролі стану рэжыму дзяржаўнай граніцы.

Дзеянні па забеспячэнні пагранічнай бяспекі ажыццяўляюцца ў цесным узаемадзеянні з часцямі і злучэннямі Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь і накіраваны на недапушчэнне нагнятання абстаноўкі на граніцы і папярэджанне правакацый. Усе яны будуць неадкладна спыняцца суб’ектамі забеспячэння нацыянальнай бяспекі, падкрэслілі ў Дзяржпагранкамітэце.

Звязда, 28 чэрвеня 2024
 
Дата публикации:28.06.2024
Тематика:Новости, Беларусь
Просмотров:21
 
Ключевые слова:
Украина Граница Беспилотник Национальная безопасность
 
 


Комментарии