https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Беларусь і Пакістан абмеркавалі перспектывы пашырэння транспартных маршрутаў паміж дзвюма краінамі


Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Рэспублікі Беларусь у Ісламскай Рэспубліцы Пакістан Андрэй Мяцеліца 26 жніўня сустрэўся з федэральным міністрам камунікацый Пакістана Абдулам Алімам Ханам. Аб гэтым паведамілі ў беларускім знешнепалітычным ведамстве.
Бакі абмеркавалі актуальны стан беларуска-пакістанскага супрацоўніцтва ў галіне транспарту і шляхі яго актывізацыі. Асаблівая ўвага ўдзелена перспектывам пашырэння транспартных маршрутаў паміж дзвюма краінамі.

Субяседнікі падкрэслілі важнасць далейшага ўмацавання партнёрства паміж Беларуссю і Пакістанам у транспартнай і іншых сферах.

26 жніўня 2024, Мінск
БЕЛТА
 
Дата публикации:26.08.2024
Тематика:Транспорт, В мире
Просмотров:124
 
Ключевые слова:
Пакистан Логистика Товарооборот
 
 


Комментарии