https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Беларусь жыве ў вельмі цяжкі перыяд, пытанне "або - або"


Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў на Рэспубліканскім педагагічным савеце.
Кіраўнік дзяржавы нагадаў, што, як толькі супраць Беларусі былі ўведзены абмежавальныя меры, ён адразу ж запатрабаваў ад урада забыць пра гэтыя санкцыі і сканцэнтравацца на развіцці эканомікі. У гэтых умовах трэба было не проста вырабіць, але і прадаць прадукцыю за мяжу. Для краін з экспартаарыентаванай эканомікай падобная сітуацыя - вялікі выклік. Аднак улады з ім справіліся, і звычайныя беларусы не адчулі на сабе маштабнага санкцыйнага націску, адзначыў Аляксандр Лукашэнка.

"Мы жывём у вельмі складаны час. Я не гавару, што на поўдні ў нас вайна ідзе. Што гэтыя шалёныя на Захадзе рыхтуюць супраць нас. Мы павінны гэта трымаць у полі зроку. Што нам патрэбна ў гэтай сітуацыі - краіну, махіну гэту (маленькая Беларусь - яна не такая маленькая, калі займаешся ёю ў цэлым) павярнуць з Захаду на Усход. Трэба забяспечыць, каб цябе прынялі на Усходзе. Дзякуй богу, у нас гэта атрымліваецца, але гэта цяжкая работа. Я хачу, каб вы разумелі: краіна жыве ў вельмі цяжкі перыяд, пытанне "або - або", - падкрэсліў Прэзідэнт.

"Нам цяпер раяць, падкідваюць збоку (на мяне ўсё гэта выліваецца): "Давай тут адступі, там вызвалі". Пачынаючы адсюль і заканчваючы: "Ды плюнь ты на гэту Расію, ды адвярніся ты ад гэтай Расіі. Давай будзеш ваяваць з Украінай супраць Расіі. А да той граніцы мы войскі НАТА пад Смаленск завядзём". Даходзіць і да гэтага. Мне сёння ўносяць прапановы з усіх бакоў, якія мы прыняць не можам на 99 працэнтаў. Таму я хачу, каб вы зразумелі, у якой мы абстаноўцы, у якой сітуацыі жывём. Гэта ўсё, што я вам магу сказаць. І столькі ж я сказаць проста сёння не магу: усе астатнія пытанні - гэта мае пытанні. Зрабіце сваю справу, а я буду рабіць сваю справу разам са сваімі калегамі ва ўрадзе, вышэйшымі службовымі асобамі", - сказаў кіраўнік дзяржавы.

Аляксандр Лукашэнка заявіў, што ў час педагагічнага савета хоча пачуць ад яго ўдзельнікаў праўду, адчуць нерв настаўніцтва. "З улікам той абстаноўкі, якая сёння складваецца", - дадаў ён.

27 жніўня 2024, Мінск
БЕЛТА
 
Дата публикации:27.08.2024
Тематика:Новости, Образование в Беларуси
Просмотров:79
 
Ключевые слова:
Республиканский педсовет Санкции Импортозамещение Экспорт
 
 


Комментарии