https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Што рыхтуе музей гісторыі ВАВ да Дня народнага адзінства


Пра гэта паведамляе ўстанова.
Мерапрыемства «Гісторыя. Развіццё. Незалежнасць» пройдзе ў ваенна-гістарычным комплексе «Старая мяжа» (Дзяржынскі раён) — філіяле Беларускага дзяржаўнага музея гісторыі ВАВ — 17 верасня.

Гасцей чакае маштабная святочная праграма. Яны змогуць наведаць выставу пад адкрытым небам «Навекі разам», прысвечаную 85-годдзю аднаўлення гістарычнай справядлівасці — аб’яднанню Беларусі, убачыць тэатралізаваную пастаноўку «Пагранічная застава», якая раскажа аб жыцці і побыце пагранічнікаў 30-х гадоў ХХ стагоддзя, а таксама акунуцца ў культурную і гістарычную спадчыну краіны з дапамогай квеста «Пазнай Беларусь».

Спартыўная гульня «Зарніца» дапаможа праявіць сілу і спрыт у праходжанні заданняў, а пляцоўка «Родная школа» пакажа дзейнасць беларускай школы пасля ўз’яднання Заходняй Беларусі і Беларускай ССР. Акунуцца ў гісторыю старой заходняй граніцы СССР госці змогуць дзякуючы экскурсу «Вартавы граніцы». Акрамя таго, удзельнікі мерапрыемства ўбачаць паказальнае выступленне з элементамі рукапашнага бою, уключаючы блізкі бой, стральбу ва ўпор, спартыўны паядынак, і выступленне спецыялістаў-кінолагаў з сабакамі службовых парод з дэманстрацыяй дрэсіроўкі і пераадолення агнявой паласы перашкод. На пляцоўцы з оптыка-электроннымі трэнажорамі яны адчуюць сябе вопытнымі стралкамі, а ў фотазоне змогуць зрабіць памятныя кадры з амуніцыяй і зброяй. Наведвальнікаў свята таксама чакаюць прызы і бясплатная салдацкая каша.

Мерапрыемства «Гісторыя. Развіццё. Незалежнасць» праводзіцца супрацоўнікамі музея гісторыі Вялікай Айчыннай вайны сумесна з Дзяржаўным пагранічным камітэтам Рэспублікі Беларусь.

Звязда, 19 жніўня 2024
 
Дата публикации:19.08.2024
Тематика:Культура, Проекты
Просмотров:213
 
Ключевые слова:
День народного единства Музей ВОВ
 
 


Комментарии