https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Які сёння дзень: 13 жніўня 2024 года


Гэты дзень з`яўляецца дзвесце дваццаць шостым па Грыгарыянскім календары, да канца года застаецца 140 дзён.
А вы ведалі, што ў гэты дзень святкуюць Міжнародны дзень ляўшэй? Якія яшчэ падзеі адбыліся 13 жніўня і чым адзначаны гэты дзень у народным календары, чытайце далей:

Гістарычныя падзеі 13 жніўня

У 1920 годзе падчас Польска-савецкай вайны пачалася Варшаўская бітва.

Хто нарадзіўся 13 жніўня

1913 год: Анатоль Багатыроў, беларускі кампазітар.
1950 год: Ларыса Фінкельштэйн, беларускі мастацтвазнаўца, арт-крытык.
1959 год: Яўген Колчаў, беларускі скульптар і фатограф.

Таксама ў гэты дзень нарадзіліся англійскі і амерыканскі кінарэжысёр Альфрэд Хічкок, дзеяч германскага і міжнароднага руху працоўных Карл Лібкнехт і былы кіраўнік Кубы Фідэль Кастра.

13 жніўня ў народным календары

Еўдакімавы запускі — апошні дзень перад двухтыднёвым Успенскім пастом, або Спасаўкай. Пост на Спас не галодны, бо на стале поўна ўсялякай агародніны, ягад і хлеба. У гэты дзень збіралі спелую рэпу і варылі з яе кашу, рабілі квас, парылі, вялілі і папросту ўжывалі сырой.

13 жніўня ў народзе таксама называлі Уліта Барана, бо трэба было загаварыць барану, каб не зламалася падчас ворыва. Прыгаворвалі: "Конь з месца не кранецца, пакуль мужык над бараной не сагнецца". Лічылі, што калі не загаварыць барану, конь пакрыўдзіцца і адмовіцца араць.

Надвор`е ўжо пачынае паварочваць на восень. Ідуць дажджы, лісце пачынае жаўцець, становіцца холадна, але "ў жніўні сярпы грэюць". Калі ластаўка ў апошні раз вяртаецца да свайго гнязда, восень будзе ранняя, а калі вуж выпаўз пагрэцца на сонейку – хутка пойдзе дождж. Калі ў гэты дзень дзьме моцны вецер, зіма будзе снежная.

Sputnik, 13 жніўня 2024
 
Дата публикации:13.08.2024
Тематика:Культура, Беларусь
Просмотров:75
 
Ключевые слова:
Август Календарь Памятные даты
 
 


Комментарии