https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Які сёння дзень: 8 жніўня 2024 года


Гэты дзень з`яўляецца дзвесце дваццаць першым па грыгарыянскім календары, да канца года застаецца 145 дзён.
Якія падзеі адбыліся 8 жніўня і чым адзначаны гэты дзень у народным календары, чытайце далей:

Гістарычныя падзеі 8 жніўня

У 1655 годзе маскоўскія войскі ў ходзе вайны з Рэччу Паспалітай занялі Вільню.
У 1919 годзе польскія войскі занялі Мінск.
У 1925 годзе пад рэдакцыяй Язэпа Туркевіча выдадзена газета-аднадзёнка "Селянін".
У 2006 годзе былі ўсталяваны дыпламатычныя адносіны паміж Беларуссю і Чарнагорыяй.

Хто нарадзіўся 8 жніўня

1882 год: Уладзіслаў Старэвіч, рэжысёр-аніматар беларускага паходжання.
1912 год: Аркадзь Чарнышэвіч, беларускі пісьменнік.
1953 год: Уладзімір Пракапцоў, беларускі мастак, былы генеральны дырэктар Нацыянальнага мастацкага музея Рэспублікі Беларусь.

Таксама ў гэты дзень нарадзіліся амерыканскі кінаакцёр Дасцін Хофман і адзін з заснавальнікаў квантавай мэханікі, брытанскі фізык-тэарэтык Поль Дырак.

8 жніўня ў народным календары

У гэты дзень успамінаюць святых Ермалая, Ярміппа, Майсея і Параскеву. На Ермалая людзі гаворылі: "Асенняе марыва па травах ідзе, гаючую моц ім дае". Раніцай выпадала халодная раса, якая быццам і надавала ім гаючыя ўласцівасці.

Час ужо збіраць ураджай караняплодаў – на агародах паспявае першая салодкая бульба. Таксама у гэты дзень пачынаюць рыхтаваць млыны да памолаў.

Каля цэркваў 8 жніўня збіраліся жабракі і юродзівыя, бо святая Параскева з`яўляецца іх заступніцай. На Параскеву жанчыны не браліся за сваё рукадзелле, бо лічылася, што гэта можа ўгнявіць святую, якая "адказвае" таксама за жаночую працу.

Sputnik, 8 жніўня 2024
 
Дата публикации:08.08.2024
Тематика:Культура, Беларусь
Просмотров:196
 
Ключевые слова:
Август Календарь Памятные даты
 
 


Комментарии