https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Продаж навагодніх елак шкодзіць прыродзе? У Мінлясгасе развеялі сумненні


Ніякай шкоды прыродзе продаж жывога дрэва да Новага года не наносіць. Аргументы на карысць гэтага сцвярджэння ў час прэс-канферэнцыі прывяла прэс-сакратар Міністэрства лясной гаспадаркі Настасся Мацкевіч.
Было адзначана, што для камерцыйнай рэалізацыі ў час ёлачных базараў ствараюцца спецыяльныя навагоднія плантацыі, дзе вырошчваюць елкі выключна на продаж. Нарыхтоўваць іх да Новага года могуць і на спецыяльных участках ляснога фонду, дзе плануецца правядзенне якіх-небудзь лесагаспадарчых мерапрыемстваў, таму што там у любым выпадку будуць праходзіць высечкі. Адпаведна, ніякай шкоды навакольнаму асяроддзю высечка такіх дрэў не наносіць.

«Сёння Беларусь уваходзіць у ТОП-10 вядучых лясных дзяржаў Еўропы. Гэта паказальна. На кожнага беларуса прыпадае каля 1 га лясных насаджэнняў. Такой лічбай сёння можа пахваліцца далёка не кожная краіна. Узровень лясістасці ў рэспубліцы за апошні час значна вырас і перавышае 40 працэнтаў, да чаго доўгія гады ішлі некалькі пакаленняў лесаводаў, — падмацавала сваю пазіцыю лічбамі прэс-сакратар Мінлясгаса. — У параўнанні з пасляваенным перыядам узровень лясістасці ў нашай краіне вырас практычна ў два разы. Усе гэтыя паказчыкі я пералічваю да таго, што калі б прыродзе наносіўся экалагічны ўрон, ён паўплываў бы на паказчыкі. Чаго, аднак, не адбываецца».

Настасся Мацкевіч таксама звярнула ўвагу на тое, што высокая лясістасць нашай краіны — вынік стваральнай працы лесаводаў. Насуперак абывацельскаму меркаванню лес не расце сам па сабе, яму ў гэтым трэба дапамагаць. Сёння значная частка лясоў ствараецца ручным спосабам, працай звыш 36 тыс. работнікаў лясной гаспадаркі Беларусі. Таму, паводле слоў прадстаўніка Мінлясгаса, перажываць аб тым, што нарыхтоўка елкі да Новага года нанясе страты прыродзе, не трэба.

«Ёлачныя базары будуць працаваць да 31 снежня ўключна, напаўняльнасць фармуецца пад патрэбнасць. Важна засяродзіць на гэтым увагу таму, што ў наш адрас часта паступаюць пытанні. Маўляў, куды дзяваюцца елкі, якія не ўдалося прадаць? Магу з упэўненасцю заявіць, што бяздумнай нарыхтоўкі няма. Мы фармуем прапанаванне зыходзячы з попыту, — зрабіла акцэнт прэс-сакратар міністэрства. — У вялікіх гарадах, такіх як Мінск, напрыклад, дзённы попыт спрагназаваць даволі цяжка. Здараецца, арганізуем падвозы і некалькі разоў за дзень, каб абнаўляць асартымент».

Гучаць і пытанні з іншым сэнсам: «Ці хопіць елак усім?» Прадстаўніца Мінлясгаса запэўніла, што кожны жадаючы зможа выбраць і купіць навагодняе дрэва.

Звязда, 19 снежня 2024
 
Дата публикации:19.12.2024
Тематика:Бизнес, Беларусь
Просмотров:35
 
Ключевые слова:
Новый год Ёлка Лесное хозяйство Охрана природы
 
 


Комментарии