https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Будаўніцтва другой чаргі Беларускай антарктычнай станцыі плануюць завяршыць за пару гадоў


Пра гэта 5 ліпеня заявіў начальнік 16-й Беларускай антарктычнай экспедыцыі Аляксей Гайдашоў.
Будаўніцтва другой чаргі Беларускай антарктычнай станцыі плануюць завяршыць у найбліжэйшыя пару гадоў

«Развіццё інфраструктуры Беларускай антарктычнай станцыі працягваецца. У бліжэйшыя пару гадоў плануецца завяршыць будаўніцтва другой чаргі, і станцыя будзе гатова да любых формаў працы — як круглагадовым, так і сезонным. З буйных аб’ектаў засталося дарабіць комплекс кают-кампаніі, геафізічны модуль і ачышчальныя збудаванні», — распавёў Аляксей Гайдашоў.

Паводле яго слоў, падчас 16-й экспедыцыі праводзіліся інжынерна-тэхнічныя работы па мантажы ўстановачнай платформы для новага аб’екта Беларускай антарктычнай станцыі — кают-кампаніі.

«Хлопцы спачатку праходзілі трэнінгі па зборцы гэтай платформы на вялікай зямлі, бо гэта велізарнае 18-тоннае збудаванне. Работы ў Антарктыдзе прайшлі штатна, платформа сабрана, падрыхтавана да прыёму модуляў, якія павінны прыбыць у наступным сезоне», — адзначыў начальнік экспедыцыі.

30 кастрычніка 2023 года ў НАН Беларусі быў дадзены ўрачысты старт 16-й Беларускай антарктычнай экспедыцыі. У Антарктыду адправіліся 13 чалавек пад кіраўніцтвам дасведчанага палярніка Аляксея Гайдашова. У складзе экспедыцыі былі навуковыя супрацоўнікі НАН Беларусі (Рэспубліканскага цэнтра палярных даследаванняў, НПЦ НАН Беларусі па біярэсурсах, Інстытута прыродакарыстання, Інстытута фізікі), БДУ, Брэсцкай абласной клінічнай бальніцы і іншых арганізацый краіны. Беларускія палярнікі вярнуліся ў Мінск у чэрвені 2024 года. 5 ліпеня ў НАН прайшла ўрачыстая сустрэча з удзельнікамі экспедыцыі.

Звязда, 5 ліпеня 2024
 
Дата публикации:05.07.2024
Тематика:Новости, Беларусь
Просмотров:173
 
Ключевые слова:
Антарктика Белорусская антарктическая экспедиция Исследования
 
 


Комментарии