https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Кожнае новае дзесяцігоддзе ў Беларусі становіцца цяплейшым за папярэдняе


Пра гэта заявіў вядучы навуковы супрацоўнік лабараторыі кліматычных даследаванняў Інстытута прыродакарыстання НАН Беларусі кандыдат геаграфічных навук Віктар Мельнік.
«У Беларусі змяненне клімату вядзе адлік з 1988 года, калі пачалі пераважаць устойлівыя цёплыя зімы. У 1990-я гады навукоўцы падлічылі размеркаванне сум тэмператур і межы агракліматычных абласцей, якія абумоўлены гэтымі тэмпературамі. Высветлілася, што на поўдні Беларусі з’явілася новая агракліматычная вобласць — Палессе. У новым выданні Нацыянальнага атласа Беларусі ёсць раздзел "клімат". Матэрыялы для яго падбіраліся за перыяд з 1991 па 2020 год. Пры гэтым калі мы пазначылі межы агракліматычных абласцей за гэты перыяд, то вобласць "Палессе" быццам бы знікла. Тады пачалі зноў вымалёўвацца тры агракліматычныя зоны – Паўночная, Цэнтральная і Паўднёвая», — распавёў Віктар Мельнік.

Прычына вяртання да трох агракліматычных абласцей заключаецца ў тым, што сума тэмператур у кожнай з іх павялічылася прыкладна на 200 стопняў. Пасля гэтага адбылося зрушэнне агракліматычных абласцей. Так, цэнтральная вобласць заняла месца Паўночнай, на яе месца прыйшла Паўднёвая, а на месца Паўднёвай — новая.

«Кожнае дзесяцігоддзе ў Беларусі становіцца цяплейшым за папярэдняе. За 2000-2020 гады аказалася, што зноў з’явілася новая агракліматычная вобласць на поўдні Палесся прыкладна з тымі ж абрысамі, што і 20 гадоў таму. Так, назіраецца ўстойлівы рост тэмпературы і ідзе змена кліматычных і агракліматычных умоў, таму адаптацыйныя меры, якія распрацоўваюцца, павінны ўлічваць прагноз змены клімату», — заявіў спецыяліст.

Звязда, 5 ліпеня 2024
 
Дата публикации:05.07.2024
Тематика:Новости, В мире
Просмотров:183
 
Ключевые слова:
Глобальное потепление Агротехника Исследования
 
 


Комментарии