https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Беларускія спартсмены выйгралі дзесяць медалёў у трэці дзень Гульняў "Дзеці Азіі"


У Якуцку завяршыўся трэці дзень спаборніцтваў VIII Міжнародных гульняў "Дзеці Азіі", удзел у якіх прымаюць беларускія спартсмены.
У пятніцу, 28 чэрвеня, скарбонка нашай дэлегацыі папоўнілася на дзесяць узнагарод (3-4-3). Найбольшы ўклад сёння ўнеслі плыўцы: золата заваяваў квартэт юнакоў у эстафеце 4х100 метраў вольным стылем, а дзяўчаты ў гэтай жа дысцыпліне сталі другімі. Акрамя таго, па срэбнай узнагародзе выйгралі Мацвей Данілаў (200 м, батэрфляй), Ірына Гурская (200 м, батэрфляй) і Раман Гальмак (100 м, вольны стыль), а Цімур Каранькоў на сотні кролем узяў бронзу.

На спаборніцтвах па мастацкай гімнастыцы былі разыграны медалі ў мнагабор`і. У групавых практыкаваннях беларускі секстэт атрымаў перамогу, а ў асабістым першынстве нашы Кіра Бабкевіч і Маргарыта Журовіч занялі 8-е і 9-е месцы адпаведна сярод 29 удзельніц. Заўтра грацыі выступяць у фіналах асобных відаў, Бабкевіч будзе змагацца за ўзнагароды ў практыкаванні са стужкай, Журовіч - з мячом і булавамі. Два фіналы чакаюць і "групавічак".

Трэцяе золата дня Беларусі прынеслі прадстаўніцы настольнага тэніса Марыя Селівонец і Варвара Зайцава, якія святкавалі поспех у парным разрадзе. У хлопцаў Назар Мацко і Аляксандр Петрашэўскі сталі ў гэтым відзе бронзавымі прызёрамі. У суботу юныя майстры малой ракеткі прадоўжаць барацьбу ў адзіночным разрадзе, у адну восьмую фіналу выйшлі Мацко і Зайцава.

28 чэрвеня падышлі да канца спаборніцтвы ў тхэквандыстаў. Падняцца на п`едэстал сёння ўдалося Арыне Жук, якая выступае ў вагавой катэгорыі да 49 кг. У стартавым баі беларуска перамагла Вікторыю Крываротаву з Уральскай федэральнай акругі, але ў паўфінале ўступіла Айялюм Сапараліевай з Казахстана і заняла трэцяе месца. Станіслаў Піваварчык (звыш 73 кг) сваю схватку за бронзу прайграў, а Міліна Мясько (да 55 кг) выбыла ў чвэрцьфінале. Усяго ў нашай каманды па тхэквандо пяць узнагарод Гульняў "Дзеці Азіі" (1-2-2).

Акрамя таго, у пятніцу адбыліся чарговыя матчы групавога этапу ў баскетболе 3х3. У хлопцаў юнацкая зборная Беларусі ў авертайме перамагла ігракоў Уральскай ФА (15:14) і з першага месца выйшла ў паўфінал, які запланаваны на 1 ліпеня. У турніры сярод дзяўчат наша каманда перамагла Узбекістан (18:12) і Далёкаўсходнюю ФА (21:0), прадоўжыўшы тым самым пераможную серыю да чатырох матчаў. Заўтра беларускі сустрэнуцца са зборнымі Якуціі-U16 і Казахстана-U16.

28 чэрвеня 2024, Мінск
БЕЛТА
 
Дата публикации:28.06.2024
Тематика:Новости, Спорт и Туризм
Просмотров:276
 
Ключевые слова:
Спорт в Беларуси Дети Азии
 
 


Комментарии