https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Акцыя "Ганарымся Радзімай сваёй" прайшла каля стэлы "Мінск - горад-герой"


Гарадская дзіцяча-моладзевая акцыя "Ганарымся Радзімай сваёй", прысвечаная Дню Дзяржаўнага сцяга, Дзяржаўнага герба і Дзяржаўнага гімна Рэспублікі Беларусь, прайшла каля стэлы "Мінск - горад-герой".
Ва ўрачыстым мерапрыемстве прынялі ўдзел 350 маладых людзей - прадстаўнікоў грамадскіх аб`яднанняў БРПА і БРСМ. Сёння сталі піянерамі 90 хлопчыкаў і дзяўчынак, 60 - уручаны членскія білеты БРСМ. Таксама каля стэлы разгарнулі Дзяржаўны сцяг, артысты прадставілі кампазіцыю "Будучыня за намi".

"Дзяржаўныя сімвалы - наш нацыянальны здабытак, наш гонар. Вельмі важна, каб кожны беларус шанаваў гэтыя сімвалы, - адзначыла першы намеснік старшыні камітэта па адукацыі Мінгарвыканкама Людміла Барысенка. - Тут мы сабраліся, каб паказаць: маладое пакаленне шануе традыцыі, ганарыцца сваімі сімваламі і адчувае сваю адказнасць за будучыню краіны".

Першы сакратар Мінскага гаркама БРСМ Раман Бандарук павіншаваў хлопцаў і дзяўчат з Днём Перамогі. "Мы сабраліся напярэдадні важнага для дзяржавы свята, калі ўшаноўваюць сімвалы краіны. Упэўнены, вы ганарыцеся, што з`яўляецеся грамадзянамі Беларусі. Сёння вы ўступаеце ў піянерскую арганізацыю, БРСМ. Помніце заўсёды гісторыю, не забывайце сімвалы дзяржавы", - адзначыў Раман Бандарук.

Штогод у другую нядзелю траўня ў краіне адзначаецца Дзень Дзяржаўнага сцяга, Дзяржаўнага герба і Дзяржаўнага гімна Рэспублікі Беларусь. Мерапрыемствы, прымеркаваныя да свята, праходзяць ва ўсіх раёнах сталіцы ў самых розных фарматах. Мінчан таксама запрашаюць далучыцца да святкавання анлайн - выкладаць фота і відэа з дзяржаўнымі сімваламі ў сацыяльныя сеткі, паставіўшы #СимволыБеларуси_СимволыМира.

10 мая 2024, Мінск
БЕЛТА
 
Дата публикации:10.05.2024
Тематика:Культура, Беларусь
Просмотров:50
 
Ключевые слова:
Символика Акция БРСМ День Победы
 
 


Комментарии