https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


НАТА можа знікнуць на фоне расколу ў альянсе


НАТА можа знікнуць на фоне расколу ў адносінах ЗША і еўрапейскіх членаў альянсу. Пра гэта тэлеканалу CNN заявіў былы вярхоўны галоўнакамандуючы Аб’яднанымі ўзброенымі сіламі НАТА ў Еўропе, адмірал ВМС ЗША ў адстаўцы Джэймс Стаўрыдыс.
Былы галоўнакамандуючы НАТА ў Еўропе адзначыў, што ў Бруселі глыбока занепакоеныя вынікам сустрэчы прэзідэнта ЗША Дональда Трампа і Уладзіміра Зяленскага. Стаўрыдыс лічыць, што цяпер ЕС давядзецца выйсці на першы план і павялічыць дапамогу Кіеву, бо ЗША далі зразумець, што падтрымка Украіны стане геапалітычнай памылкай эпічных памераў.

На пытанне, ці змог Трамп выключыць ЗША з НАТА, экс-адмірал адказаў: «Магчыма, мы можам быць сведкам апошніх дзён НАТА, а таксама з’яўлення Арганізацыі еўрапейскай дамовы».

Пры гэтым ён падкрэсліў, што Злучаныя Штаты знаходзяцца ў меншай бяспецы, калі не будуць знаходзіцца ў НАТА.

Трамп на сустрэчы ў Зяленскім, якая адбылася ў Белым доме, запатрабаваў пагадзіцца на спыненне агню і перастаць крытыкаваць прэзідэнта Расіі Уладзіміра Пуціна. Лідар украінскага рэжыму стаў апраўдваць свае дзеянні і пагражаць, што ЗША адчуюць наступствы ўзброенага канфлікту, нават будучы падзеленымі з Еўропай акіянам. Кіеўскую дэлегацыю папрасілі выдаліцца.

Звязда, 2 сакавіка 2025
 
Дата публикации:02.03.2025
Тематика:Новости, В мире
Просмотров:12
 
Ключевые слова:
НАТО Евросоюз США
 
 


Комментарии